Амерыканскія серыялы і тэлешоў даўно сталі не проста забавай, а важнай часткай глабальнай культуры. Яны фарміруюць трэнды, уплываюць на мову, стыль камунікацыі і нават мысленне.
І, што асабліва прыемна, гэта выдатны спосаб палепшыць англійскую праз жывую мову.
На сустрэчы нашага размоўнага клуба з Anelli Arana, выкладчыцай універсітэта з Фларыды, мы абмяркуем:
✦ Чаму амерыканскія тэлешоў такія папулярныя?
Пагаворым пра тое, як індустрыя тэлешоў у ЗША стала адной з самых уплывовых у свеце, чаму гледачы прывязваюцца да герояў і як серыялы адлюстроўваюць настроі грамадства.
✦ Культавыя шоў, якія варта ведаць
Успомнім самыя вядомыя праекты розных гадоў — ад класікі да сучасных хітоў — і абмяркуем, чым яны запомніліся.
✦ Лепшыя шоў апошніх гадоў
Разбяром серыялы, пра якія сёння гавораць усе: якія тэмы яны падымаюць, чаму сталі папулярнымі і што робіць іх асаблівымі.
✦ Мова серыялаў і жывая англійская
Пазнаёмімся з размоўнымі фразамі, слэнгам і выразамі, якія часта сустракаюцца ў серыялах, і паспрабуем выкарыстаць іх у размове.
📅 Далучайцеся 28 красавіка ў 18:00 (мінскі час)


Пакінуць адказ