Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

4 курса MOOC адкрыты для самастойнага праходжання

Калі вы хочаце палепшыць сваю англійскую і адначасова атрымаць практычныя веды ў сферы кар’еры або бізнесу, гэтыя курсы – выдатны старт!

English for Business and Entrepreneurship

Курс для тых, хто хоча разабрацца ў асновах бізнесу і прадпрымальніцтва і развіць пры гэтым навыкі дзелавых зносін на англійскай мове.

5 модуляў, па 3-5 гадзін на кожны

Доступ да курса адкрыты з 7 красавіка па 30 чэрвеня 2025 г.

Рэгістрацыя

English for Career Development

Гэты курс дапаможа вам зарыентавацца ў міжнародным прафесійным асяроддзі. Вы будзеце вучыцца ставараць эфектыўнае рэзюмэ, пісаць суправаджальныя лісты, рыхтавацца да сумоўя на англійскай мове і не толькі.

5 модуляў, па 3-5 гадзін на кожны

Доступ да курса адкрыты з 7 красавіка па 30 чэрвеня 2025 г.

Рэгістрацыя

English for Tourism Professionals

Курс для спецыялістаў турыстычнай галіны і тых, хто вучыцца ва ўніверсітэце па гэтай спецыяльнасці. Вы палепшыце навыкі зносін з кліентамі і калегамі на англійскай мове ў прафесійным кантэксце.

5 модуляў, па 3-5 гадзін на кожны

Доступ адкрыты з 14 красавіка па 7 ліпеня 2025 г.

Рэгістрацыя

Creating and Implementing Online Courses

Курс для выкладчыкаў і метадыстаў, якія хочуць навучыцца праектаваць і запускаць анлайн-курсы. Вы асвоіце мадэль ADDIE (Analysis, Design, Development, Implementation, Evaluation – Аналіз, Праектаванне, Распрацоўка, Укараненне, Ацэнка) і распрацуеце ўласны план гібрыднага курсу.

5 модуляў, па 3-5 гадзін на кожны

Доступ адкрыты з 14 красавіка па 7 ліпеня 2025 г.

Рэгістрацыя

Вучыцца можна ў зручны час і ў сваім рытме. Курсы падыдуць для любога ўзроўню валодання англійскай.

Leave a comment