Skip to content Skip to sidebar Skip to footer
А вы ведалі, што ў Амерыканскага цэнтра ёсць свая email-рассылка? Не? То расказваем! У нашых лістах вы знойдзеце анонсы бліжэйшых івэнтаў Цэнтра, абвесткі пра наборы на новыя адукацыйныя курсы са спасылкамі на формы рэгістрацый. Да таго ж, час ад часу у рассылцы з’яўляюцца навіны нашых сяброўскіх арганізацый – пра адукацыйныя мерапрыемствы, навучальныя і прафесійныя магчымасці…
Развіццё білінгвізму і мультылінгвізму ў апошнія гады выклікае ўсё большую цікавасць сярод бацькоў і выкладчыкаў. Усё з-за таго, што білінгвізм і мультылінгвізм аказваюць глыбокі ўплыў на кагнітыўнае, моўнае і сацыя-эмацыйнае развіццё дзіцяці. Якія перавагі дае ранняе вывучэнне моў? Якія механізмы дапамагаюць дзецям вывучаць мовы так хутка? Пра гэта чытайце ў канспекце выступу прафесара ў галіне…
Даўно хацелі стварыць уласны кніжны клуб? Тады захоўвайце падборку карысных рэсурсаў ад выкладчыцы з ЗША Эмі Паскучы: Bookclubs – адна з найбуйнейшых суполак кніжных клубаў. Тут вы знойдзеце рэкамендацыі па кіраванні кніжным клубам, зможаце паразмаўляць з аднадумцамі, абмеркаваць любімыя творы і папоўніць свой read-list новымі кнігамі. Goodreads – найбуйнейшы ў свеце сайт з кніжнымі рэкамендацыямі.…
Для IT-прафесіяналак c (невялікім) досведам працы з кодам (праграмістак, тэстыроўшчыц, дата-аналітыкаў і інш.) Амерыканскі цэнтр запусціў ментарскую праграму, якая дапаможа ім пашырыць свае веды аб тэхналогіях і падыходах у тэхіндустрыі. Праграма дапаможа жанчынам у развіцці іх прафесійных навыкаў, як тэхнічных, так і soft skills. Першыя ўключаюць праграмаванне, воблачныя сэрвісы, выкарыстанне сістэм кантролю версій, знаёмства…
У пачатку 2024 года Амерыканскі цэнтр арганізаваў курс англійскай мовы для праваабаронцаў. Удзельнікі курса пазнаёміліся са спецыялізаванай лексікай, юрыдычнымі тэрмінамі, міжнароднымі канвенцыямі і структурамі міжнароднага права. Студэнты ўбачылі тыя праблемы і выклікі, якія стаяць перад праваабаронцамі, а таксама асвоілі слоўнік і тэрміналогію для апісання парушэнняў і абароны правоў чалавека. Выкладчыцай курса выступіла Анэлі Арана, прафесарка…
Доктар Эдыт Эспарза Янг мае трыццацігадовы досвед выкладання і працуе зараз каардынатарам па двухмоўным навучанні і настаўнікам англійскай (як другой) мовы ў Тэхасе. Яна працавала спецыялістам па англійскай мове ў Іспаніі, а таксама знешнім экспертам у Злучаных Штатах і па ўсім свеце. Цяпер Эдыт Эспарза Янг атрымлівае ступень магістра ў галіне кансультавання па пытаннях псіхічнага…