Што такое штучны інтэлект (AI) і якую ролю ён адыгрывае ў навучанні англійскай мове? Якія перавагі дае выкарыстанне AI для планавання урокаў? Якія інструменты AI даступныя для навучання замежнай мове (уключаючы інструменты для навучання лексіцы і граматыцы)? Як інтэграваць AI-згенераваныя практыкаванні ў навучанне? На гэтыя і іншыя пытанні дапамагла знайсці адказы ўдзельнікам курса Крысціна Кейваж…
«20 дзён у Марыупалі» – дакументальны фільм украінскага рэжысёра і фотакарэспандэнта Мсціслава Чарнова, які паказвае пачатак баявых дзеянняў у Марыўпалі. Група рэпарцёраў Associated Press прыбывае ў горад за гадзіну да паўнамаштабнага расійскага ўварвання на тэрыторыю Украіны і застаецца там на працягу 20 дзён, фіксуючы ўсё, што там адбываецца (у тым ліку пахаванні мясцовых жыхароў, аблогу…
17 снежня 2023 года спецыяльна для аўдыторыі Амерыканскага цэнтра медыяэксперт Роберт дэ Шэйд прагуляўся па Нью-Ёрку з камерай, каб паказаць, як упрыгожаны горад.
На відэа вы пабачыце знакамітую Пятую авеню, каткі, святочныя кірмашы і нават самую прыгожую ялінку Нью-Ёрку.
Заходзьце на YouTube-канал Цэнтра, каб пагрузіцца ва ўнікальную святочную атмасферу аднаго з найцудоўнейшых гарадоў…
22 лістапада 1963 года, 60 год таму, абарвалася жыццё самага маладога прэзідэнта ў гісторыі ЗША. Джон Ф. Кенэдзі быў смяротна паранены стрэлам з вінтоўкі падчас візіту ў Тэхас.
Кенэдзі вырас у прывілеяваным раёне Бостана, удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, заняўся палітыкай, ажаніўся з прыгожай маладой жанчынай, стаў бацькам дваіх дзяцей і заняў вышэйшую пасаду…
American Center Minsk рады прадставіць унікальны лічбавы зборнік, у які ўвайшлі тэксты ўдзельнікаў семінара «Сучасная драматургія». Семінар адбыўся ў кастрычніку 2023 года.
У зборнік увайшлі адзіннаццаць драматургічных твораў. П'есы ўдзельнікаў семінара, напісаныя ў самых розных стылях, даследуюць вечныя тэмы кахання, смутку, памяці і мастацтва. Гэтыя тэксты не толькі агаляюць творчы патэнцыял аўтараў, але і…
Летам 2023 года Амерыканскі цэнтр правёў серыю анлайн-сустрэч з прадстаўніцамі амерыканскай тэхіндустрыі для беларусак, занятых у IT-сферы.
Першай спікеркай была Джойс Чжан Грэй – генеральная дырэктарка і сузаснавальніца Alariss, глабальнай гандлёвай пляцоўкі, якая злучае міжнародныя высокатэхналагічныя кампаніі з вядучымі мясцовымі спецыялістамі па продажах, развіццю бізнесу і агульнаму менеджменту ў ЗША і на іншых ключавых…