Разам з Ягорам Расавым, вядучым BBC з багатым досведам у галіне маркетынгу, менеджменту і глабальнага гандлю, удзельнікі абмяркуюць 9 кніг, якія сталі знакавымі падзеямі ў бізнес-літаратуры. Удзел у Business Book Club - унікальная магчымасць не толькі палепшыць англійскую і атрымаць новыя веды, але і пашырыць кола аднадумцаў, лічыць Ягор.
Першая сустрэча была прысвечана бэстсэлеру…
А вы ведалі, што ў Амерыканскага цэнтра ёсць свая email-рассылка? Не? То расказваем! У нашых лістах вы знойдзеце анонсы бліжэйшых івэнтаў Цэнтра, абвесткі пра наборы на новыя адукацыйныя курсы са спасылкамі на формы рэгістрацый. Да таго ж, час ад часу у рассылцы з’яўляюцца навіны нашых сяброўскіх арганізацый – пра адукацыйныя мерапрыемствы, навучальныя і прафесійныя магчымасці…
Развіццё білінгвізму і мультылінгвізму ў апошнія гады выклікае ўсё большую цікавасць сярод бацькоў і выкладчыкаў. Усё з-за таго, што білінгвізм і мультылінгвізм аказваюць глыбокі ўплыў на кагнітыўнае, моўнае і сацыя-эмацыйнае развіццё дзіцяці. Якія перавагі дае ранняе вывучэнне моў? Якія механізмы дапамагаюць дзецям вывучаць мовы так хутка? Пра гэта чытайце ў канспекце выступу прафесара ў галіне…
Даўно хацелі стварыць уласны кніжны клуб? Тады захоўвайце падборку карысных рэсурсаў ад выкладчыцы з ЗША Эмі Паскучы: Bookclubs – адна з найбуйнейшых суполак кніжных клубаў. Тут вы знойдзеце рэкамендацыі па кіраванні кніжным клубам, зможаце паразмаўляць з аднадумцамі, абмеркаваць любімыя творы і папоўніць свой read-list новымі кнігамі. Goodreads – найбуйнейшы ў свеце сайт з кніжнымі рэкамендацыямі.…
Для IT-прафесіяналак c (невялікім) досведам працы з кодам (праграмістак, тэстыроўшчыц, дата-аналітыкаў і інш.) Амерыканскі цэнтр запусціў ментарскую праграму, якая дапаможа ім пашырыць свае веды аб тэхналогіях і падыходах у тэхіндустрыі.
Праграма дапаможа жанчынам у развіцці іх прафесійных навыкаў, як тэхнічных, так і soft skills. Першыя ўключаюць праграмаванне, воблачныя сэрвісы, выкарыстанне сістэм кантролю версій, знаёмства…
У пачатку 2024 года Амерыканскі цэнтр арганізаваў курс англійскай мовы для праваабаронцаў. Удзельнікі курса пазнаёміліся са спецыялізаванай лексікай, юрыдычнымі тэрмінамі, міжнароднымі канвенцыямі і структурамі міжнароднага права. Студэнты ўбачылі тыя праблемы і выклікі, якія стаяць перад праваабаронцамі, а таксама асвоілі слоўнік і тэрміналогію для апісання парушэнняў і абароны правоў чалавека.
Выкладчыцай курса выступіла Анэлі Арана, прафесарка…