Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Амерыканскі цэнтр распачаў другі сезон Business Book Club

Разам з Ягорам Расавым, вядучым BBC з багатым досведам у галіне маркетынгу, менеджменту і глабальнага гандлю, удзельнікі абмяркуюць 9 кніг, якія сталі знакавымі падзеямі ў бізнес-літаратуры. Удзел у Business Book Club – унікальная магчымасць не толькі палепшыць англійскую і атрымаць новыя веды, але і пашырыць кола аднадумцаў, лічыць Ягор.

Першая сустрэча была прысвечана бэстсэлеру «Багаты тата, бедны тата» Роберта Кіясакі і Шэран Лехтэр. Гэтая кніга ў свой час перавярнула ўяўленне аб фінансавай пісьменнасці і шляху да фінансавай незалежнасці.

На другой сустрэчы ўдзельнікі абмяркоўвалі кнігу «Стратэгія блакітнага акіяна» Рэнэ Маборн і У. Чан Кіма. Аўтары «Стратэгіі» ўпэўненыя – трэба адысці ў бок і прыдумаць нешта зусім новае. І тады ў спакойных водах «Блакітнага акіяна» ваш бізнес будзе расці.

Трэцяя дыскусія будзе прысвечана вечнай класіцы – «Як заваёўваць сяброў і аказваць уплыў на людзей» Дэйла Карнегі. Гэтая кніга – сапраўдная скарбніца ведаў па майстэрстве зносін, якая ўжо дзесяцігоддзі дапамагае людзям дасягаць поспеху ў жыцці і кар’еры. Удзельнікі абмяркуюць ключавыя прынцыпы і прыёмы, апісаныя Карнегі, і падзеляцца думкамі аб тым, як прымяняць іх у сучасным свеце.

За анонсамі наступных сустрэч Business Book Club сачыце ў нашых сацыяльных сетках!

Leave a comment