Як прымаць рашэнні, калі аналітыка не дае адказаў, а будучыня туманная? Майя Іванова раскажа, як метады форсайту, якія выкарыстоўваюць арганізацыі па ўсім свеце, дапамагаюць прадпрымальнікам дзейнічаць ва ўмовах няпэўнасці.
На лекцыі «Дадзеныя і няпэўнасць: як прыняць рашэнне, калі будучыня туманная» вы даведаецеся пра сітуацыі, дзе аналітыка «ламаецца» пры высокай няпэўнасці, чаму прагноз ≠ будучыня і як фіксаваць слабыя сігналы і ператвараць іх у сцэнары дзеяння.
Лекцыя будзе карыснай тым, хто прымае стратэгічныя рашэнні – ад прадпрымальнікаў і спецыялістаў да тых, хто задумваецца пра асабістыя і кар’ерныя павароты.
Спікер: Майя Іванова – сертыфікаваны форсайт-практык (Institute for the Future, Palo Alto; University of Houston) і коуч ICF, у мінулым аналітык даных у IT. Дапамагае прымаць рашэнні там, дзе лічбаў недастаткова, перакладаючы карпаратыўныя метады форсайту ў даступны фармат для шырокай аўдыторыі – ад асабістай стратэгіі і кар’ерных паваротаў да задач малога бізнесу.
Далучайцеся да прамой трансляцыі 29 верасня ў 20:00 (па мінскім часе) на YouTube-канале American Center Minsk
Пакінуць адказ