З больш чым 650 прасторамі ў 150 краінах па ўсім свеце, American Spaces забяспечваюць гасціннае асяроддзе, дзе наведвальнікі могуць звязацца і даведацца пра Злучаныя Штаты праз праграмы і лекцыі, а таксама праз кнігі, фільмы і часопісы. Амерыканскія прасторы, размешчаныя ў амбасадах, школах, бібліятэках і іншых партнёрскіх установах па ўсім свеце, з’яўляюцца платформамі для прадастаўлення інфармацыі і ўзаемадзеяння праз такія мерапрыемствы, як:
- Адукацыйныя кансультацыі для тых, хто хоча вучыцца ў ЗША
- Майстар-класы па розных тэмах ад кар’ерных навыкаў да вывучэння англійскай мовы
- Класы і клубы, якія прадстаўляюць новыя тэхналогіі, лічбавыя навыкі XXI стагоддзя і акадэмічныя рэсурсы
- Фільмы, дыскусіі і лекцыі аб прадпрымальніцтве, лідэрстве, актуальных падзеях, міжнародных справах і многае іншае.
Нашы спікеры

Алекс Сімонс

Алекса Круз
Студэнтка каледжа Лігайскага ўніверсітэта і ex-стажорка American Councils.

Аляксей Бурнасенка
Карпаратыўны кансультант і бізнес-трэнер, коўчынг-спецыяліст, які рыхтаваў спікераў TEDx Minsk і TEDx Warsaw, член International Trainers Guild.

Аманда Фокс
Педагог са спецыялізацыяй у двухмоўнай адукацыі.

Анджэла Дадак
Выкладчыца англійскай мовы і спецыялістка па шматмоўным акадэмічным пісьме з шматгадовым вопытам працы ў універсітэтах ЗША і ў міжнародных адукацыйных праграмах, уключаючы стажыроўку як English Language Fellow пры Дзярждэпартаменце ЗША.

Анджэла Пальмеры
Даследчыца двухмоўнай адукацыі, прафесарка і кансультантка.

Анэлі Арана
Выкладчыца з Фларыды.

Аня Вілсан
Студэнтка бакалаўрыята Амерыканскага ўніверсітэта ў Вашынгтоне.

Брыджыт Пауэрс
Кіраўніца аддзела дызайну стартапа ONI, які фокусуецца на медыцыне і фармацэўтыцы.

Брэндан Грэн’е
Выкладчык англійскай і іспанскай моў са штата Мічыган.

Вадзім Крыўчкоў
Метадыст, выкладчык матэматыкі і праграмавання, эксперт па EdTech.

Васіль Прань
Псіхолаг, трэнер нефармальнай адукацыі, арганізацыйны кансультант.

Віктар Марцінавіч
Пісьменнік, мастацтвазнавец і стыпендыят праграмы Fulbright у Hunter College.

Віктар Хоцім
Супрацоўнік офіса EducationUSA Belarus, працуе ў сферы адукацыі ў ЗША з 1999 года.

Вікторыя Маланчук
Студэнтка Універсітэта Бэлойт і стажорка EducationUSA Belarus.

Віялета Нікіцік
Псіхолаг, акрэдытаваны гештальт-тэрапеўт PsyConnect, трансфармацыйны коўч, вядучая тэрапеўтычных груп.

Вольга Лайкова
Удзельніца праграмы Professional Fellows Program па кірунку ‘Innovation & Entrepreneurship’ і праектны менеджар у міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Civitta.

Ганна Златкоўская
Беларуская пісьменніца, журналістка.

Генадзь Мацкевіч
Удзельнік праграмы UGRAD 2024, які навучаўся ў West Liberty University (ЗША) па спецыяльнасці ‘бізнес-адміністраванне’.

Джо Крэшэнтэ
Амерыканскі пісьменнік, журналіст і рэдактар, выкладчык, спецыяліст па лічбавай пісьменнасці.

Джозеф Шыплі
Стыпендыят праграмы Scholars in the Nation’s Service Initiative (SINSI) і студэнт магістратуры па дзяржаўнай палітыцы ў Прынстанскім універсітэце, праходзіў стажыроўкі ў розных падраздзяленнях Дзярждэпартамента ЗША і федэральных агенцтвах.

Джойс Чжан Грэй
Генеральная дырэктарка і саснавальніца Alariss.

Джоні Клетэр
Кансультантка па пытаннях працаўладкавання і судовы юрыст з 20-гадовым вопытам працы ў юрыдычнай і дзяржаўнай сферах.

Джудзі Эмерсан
Вопытная выкладчыца англійскай мовы з больш чым дваццацігадовым стажам, працавала ў Дзярждэпартаменце ЗША ў Манголіі, а таксама распрацоўвае і выкладае спецыялізаваныя курсы англійскай мовы, такіх як медыцынская англійская.

Джэніфер Улер
Рэгіянальная спецыялістка па англійскай мове пры пасольстве ЗША ў Талінне.

Дініста Дуванава
Дацэнтка Універсітэта Лігай (ЗША).

Дэвід Голдфілд
Амерыканскі гісторык, пісьменнік, прафесар і кінарэжысёр. Аўтар шаснаццаці кніг, дві з якіх былі намінаваны на Пуліцэраўскую прэмію.

Ігнат Крышчык
Вопытны распрацоўшчык і архітэктар з амаль дзесяцігадовым стажам у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння.

Ізабэла Бабінска
Студэнтка Англа-Амерыканскага ўніверсітэта ў Празе.

Кейт Янгдал Стаўс
Пісьменніца, педагог і кінарэжысёрка.

Кодзі Томпсан
Супрацоўнік знешняй службы ЗША з больш чым дзевяцігадовым вопытам працы ў Дзярждэпартаменце, дыпламат у Пасольстве ЗША ў Вільнюсе.

Крысціна Кэвідж
Спецыялістка па англійскай мове, выкладчыца, контэнт мэйкер, пісьменніца і трэнерка для настаўнікаў.

Летыцыя Гэрыёт дэ Кайе
Прадпрымальніца і заснавальніца Global Space Ventures, актывістка ў барацьбе за правы жанчын у STEM.

Лі А. Фэроў
Пісьменніца, заслужаная прафесарка-даследчыца, загадчыца кафедры гісторыі і сусветных культур Аўбернскага ўніверсітэта ў Мантгомеры, штат Алабама.

Лілі О’Флагерці
Прэзідэнтка-заснавальніца ўніверсітэцкай студэнцкай асацыяцыі славістаў і спецыялістка па міжнародных адносінах.

Лоры Кабрэра
Вопытны педагог з Фларыды з 20-гадовым стажам выкладання англійскай дарослым, магістр прыкладной лінгвістыкі Універсітэта Паўднёвай Фларыды, стыпендыятка праграмы Fulbright.

Мішэль Вунакот
Дыпламатка, эканамічны спецыяліст пасольства ЗША ў Вільнюсе з вопытам працы ў некалькіх замежных місіях і кіруючай дзейнасцю ў эканамічным развіцці Каліфорніі, валодарка стыпендыі Robert Bosch Foundation.

Паліна Маслянкова
Магістр філалогіі, педагог і ўдзельніца праграмы Open World-2025.

Роберт Дэ Шэйд
Спецыяліст па Медыя і СМІ, заснавальнік WIDEST DE.

Рэйчал Кох
Спецыялістка па англійскай мове, выкладчыца.

Сільві Хюно-Шульцэ
Вопытная выкладчыца англійскай мовы з больш чым 25-гадовым стажам працы ў Паўночнай Амерыцы і Цэнтральнай Азіі, магістр TESOL Інстытута міжнародных даследаванняў Мантэрэя.

Табіта Кідвел
Выкладчыца па праграме TESOL у Амерыканскім універсітэце ў Вашынгтоне.

Тайлер Мергэн
Студэнтка амерыканскага ўніверсітэта і ex-стажорка Дзярждэпартамента ЗША ў аддзеле па справах Беларусі.

Том Янг
Выкладчык і трэнер са штата Вермонт, лаўрэат прэміі NEA Foundation за выдатныя дасягненні ў галіне выкладання і стыпендыят Pearson Global Learning Fellow.

Эдыт Эспарза Янг
Білінгвальны каардынатар і выкладчыца англійскай як другой мовы.

Эліса Бемпарад
Амерыканская даследчыца, прафесарка, гісторык, аўтарка кнігі ‘Ператварэнне ў савецкіх яўрэяў. Бальшавіцкі эксперымент у Мінску.’

Эмі Паскучы
Незалежны кансультант па навучанні англійскай мове і стварэнні адукацыйных праграм.

Энджы Уайт
Трэнерка TEFL з 18-гадовым вопытам выкладання і падрыхтоўкі настаўнікаў, спецыялізуецца на курсах для будучых выкладчыкаў англійскай мовы.

Юлія Хвацік
Выкладчыца права з 15-гадовым вопытам, эксперт па прафесійных камунікацыях, лічбаваму пазіцыяванню і клінічнай юрыдычнай адукацыі.

Ягор Азімко
Студэнт магістратуры па дзяржаўнай палітыцы ў UC San Diego.

Ягор Рясаў
Вядучы BBC, прадпрымальнік з вялікім вопытам працы ў маркетынгу, менеджменце і глабальнай гандлі, саснавальнік інавацыйнай платформы, якая дапамагае брэндам выходзіць на сусветны рынак.
