Alumni Series: Гаваі – погляд знутры

Алоха – гэта не проста «прывітанне» па-гавайску. Гэта слова нясе глыбокі сэнс, як і самі Гаваі, якія ўяўляюць сабой значна больш, чым пляжы і серфінг. Тут пераплятаюцца старажытныя традыцыі і сучаснасць.

29 жніўня а 18:30 запрашаем на сустрэчу з Вольгай Лайковай, удзельніцай праграмы Professional Fellows Program па напрамку Innovation & Entrepreneurship і праектным менеджарам у міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Civitta. Вольга правяла месяц у ЗША, частку якога – на Гаваях, і гэты досвед стаў для яе адначасова самым складаным і самым незабыўным у жыцці.

На вэбінары Вольга распавядзе:

  • як ладзіцца жыццё і праца на Гаваях па-за межамі турыстычных зон;
  • з якімі адкрыццямі, цяжкасцямі і пераасэнсаваннямі сутыкаецца ўдзельнік міжнароднай стажыроўкі;
  • як культура, менталітэт і мова ўплываюць на ўспрыманне сябе і сваёй прафесіі;
  • што дае ўдзел у падобных праграмах і чаму вам варта паспрабаваць.

Таксама на сустрэчы выступіць прадстаўнік American Councils, які распавядзе пра актуальныя прафесійныя праграмы ў ЗША.

Каму будзе цікава:
Тым, хто разглядае магчымасць удзелу ў міжнародных праграмах, будуе кар’еру ў міжкультурным асяроддзі або хоча ўбачыць Гаваі без турыстычных фільтраў.

Дата і час: 29 жніўня, 18:30 (па мінскім часе)
Рэгістрацыя

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *