Alumni Series: анлайн-трэнінг «Майстэрства прэзентацыі для пачаткоўцаў»

Хвалявацца перад выступленнем – нармальна. Але можна навучыцца кіраваць хваляваннем так, каб яно не перашкаджала, а дапамагала. 30 верасня запрашаем вас на практычны анлайн-трэнінг, які дапаможа вам авалодаць метадамі публічных выступленняў без стрэсу і трывожнасці.

На трэнінгу мы:
▸ разбяром, чаму нават дасведчаныя спікеры хвалююцца і як гэта звязана з працай гармонаў;
▸ авалодаем эфектыўнымі тэхнікамі пераадолення стрэсу і выпрабуем іх на практыцы;
▸ папрактыкуемся ў міні-выступленнях перад аўдыторыяй;
▸ завершим трэнінг адказамі на вашы пытанні – вы атрымаеце зваротную сувязь і матывацыю для самастойнай практыкі з «думкай дня».

Трэнінг правядзе Аляксей Бурносенка – карпаратыўны кансультант і бізнес-трэнер, коучынг-спецыяліст (NL, 2015), які рыхтаваў спікераў TEDx Minsk і TEDx Warsaw, член International Trainers Guild.

Далучайцеся да нас 30 верасня а 19:00 (па мінскім часе).

Рэгістрацыя

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *