Alumni Series: Вебінар «Навучанне як стратэгія жыцця»

Свет змяняецца ўсё хутчэй, і звыклыя веды састарваюцца хутчэй, чым калі-небудзь. Сёння перамагае не той, хто «аднойчы вывучыў і ведае», а той, хто ўмее пастаянна вучыцца і прымяняць новыя навыкі ў працы і жыцці.

Запрашаем вас на вебінар, дзе абмяркуем:

  • Чаму навучанне – гэта не проста адукацыя, а стратэгія прафесійнага поспеху
  • Якія навыкі будуць запатрабаваныя ў бліжэйшыя гады
  • Як эфектыўна вучыцца, апіраючыся на мадэль 70-20-10
  • Псіхалагічныя механізмы, якія ўплываюць на запамінанне і прадуктыўнасць
  • Як убудаваць навучанне ў паўсядзённае жыццё

Вядучая вебінара – Марына Мельнік, сертыфікаваны спецыяліст у галіне развіцця талентаў з больш чым 15-гадовым досведам работы ў дзяржаўных, некамерцыйных і карпаратыўных арганізацыях.

Вебінар будзе карысны студэнтам, спецыялістам на старце кар’еры і ўсім, хто хоча развівацца прафесійна і асабіста.Дата і час: 25 верасня, 18:00 (па мінскім часе)
Фармат: онлайн

Рэгістрацыя

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *