Вывучыць граматыку і папаўняць слоўнікавы запас – гэта толькі палова шляху да вольных зносін на англійскай. Каб сапраўды разумець фільмы, серыялы, пасты ў сацсетках і жывую мову амерыканцаў, трэба ведаць слэнг – размоўныя выразы, якія рэдка сустракаюцца ў падручніках, але гучаць паўсюль у нефармальных зносінах.
Мы сабралі 15 папулярных амерыканскіх слэнгавых слоў і выразаў, якія дапамогуць вам гаварыць больш натуральна і лепш разумець носьбітаў мовы. Захоўвайце – спатрэбіцца!
1. Ace (дзеяслоў)
Значэнне: бліскуча справіцца з чымсьці (экзамен, сумоўе, заданне)
Прыклад: “I totally aced the interview!”
(Я выдатна прайшоў сумоўе!)
2. Buck (назоўнік)
Значэнне: нефармальнае слова для даляра
Прыклад: “It costs five bucks.”
(Гэта каштуе пяць баксаў.)
3. Couch Potato (назоўнік)
Значэнне: чалавек, які пастаянна ляжыць на канапе і глядзіць тэлевізар
Прыклад: “Stop being a couch potato and go for a walk!”
(Хопіць лёжаць на канапе, выйдзі прагуляцца!)
4. Flake (назоўнік / дзеяслоў)
Значэнне: ненадзейны чалавек, які часта зрывае планы; або дзеянне – «адмяніць» у апошні момант
Прыклад: “She flaked on me again!”
(Яна зноў мяне падвяла!)
5. Give the Cold Shoulder (ідыёма)
Значэнне: наўмысна ігнараваць каго-небудзь, звычайна з-за крыўды або канфлікту
Прыклад: “Ever since our fight, he’s been giving me the cold shoulder.”
(Пасля сваркі ён мяне цалкам ігнаруе.)
6. Jacked (прыметнік)
Значэнне: вельмі мускулісты, з вялікімі цягліцамі
Прыклад: “He got seriously jacked at the gym.”
(Ён сур’ёзна падкачаўся ў трэнажорнай зале.)
7. Jonesing (дзеяслоў)
Значэнне: моцна чакаць чаго-небудзь, літаральна – «ломка» па чымсьці
Прыклад: “I’m jonesing for some ice cream right now.”
(Мне страшэнна хочацца марозіва наўпрост цяпер.)
8. Dead (прыметнік, пра месца)
Значэнне: пуста, сумна, адсутнасць актыўнасці
Прыклад: “This club is dead – let’s go somewhere else.”
(У гэтым клубе сумна, пойдзем кудысьці яшчэ.)
9. Take a Rain Check (ідыёма)
Значэнне: ветліва адмовіцца ад запрашэння з прапановай перанесці на іншы раз
Прыклад: “Can I take a rain check? I’m really tired tonight.”
(Ці магу я перанесці? Я сёння вельмі стомлены(ая).)
10. Zonked (прыметнік)
Значэнне: вельмі стомлены(ая), знясілены(ая)
Прыклад: “After that long flight, I was totally zonked.”
(Пасля гэтага доўгага рэйса я быў зусім знясілены.)
11. Cut It Out (ідыёма)
Значэнне: спыні, хопіць (часам ужываецца, калі нехта раздражняе)
Прыклад: “Cut it out, you’re being annoying!”
(Спыніся, ты раздражняеш!)
12. Piece of Cake (ідыёма)
Значэнне: нешта вельмі лёгкае
Прыклад: “The test was a piece of cake.”
(Тэст быў вельмі просты.)
13. Screw Up (дзеяслоў)
Значэнне: нарабіць памылак, сапсаваць сітуацыю
Прыклад: “I really screwed up that meeting.”
(Я сур’ёзна сапасаваў тую сустрэчу.)
14. Lighten Up (фразавы дзеяслоў)
Значэнне: расслабіцца, не ўспрымаць усё занадта сур’ёзна
Прыклад: “Come on, lighten up! It’s not a big deal.”
(Давай, расслабся! Гэта не такая вялікая праблема.)
15. In the Loop (ідыёма)
Значэнне: быць у курсе падзей
Прыклад: “Please keep me in the loop on this project.”
(Калі ласка, трымай мяне ў курсе па гэтым праекце.)
Хочаш гаварыць як носьбіт? Пачні з малога
Дадаючы такія выразы ў сваю размову, ты пачнеш гучаць больш натуральна і свабодна. Гэта дапаможа табе не толькі лепш разумець амерыканцаў, але і адчуваць сябе ўпэўнена ў зносінах.
Практикуйся і далей – і англійская стане для цябе не проста мовай, а сапраўдным інструментам камунікацыі.