Штучны інтэлект ужо стаў неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця. Ён раіць, што паглядзець на Netflix, дапамагае пісаць лісты, перакладае тэксты, выбірае маршрут у навігатары і нават можа ствараць музыку або маляваць.
На наступнай сустрэчы размоўнага клуба разам з Анэлі Арана, выкладчыцай англійскай мовы і прафесаркай універсітэта з Фларыды, пагаворым пра тое, як ШІ можа дапамагчы…
Запрашаем на новую сустрэчу Business Book Club з Ягорам Расавым – яна пройдзе 17 траўня! На гэты раз у цэнтры ўвагі – кніга «Good Power: Leading Positive Change in Our Lives, Work, and World» Джыні Ромеці.
Джыні Ромеці – амерыканская бізнес-лэдзі, былы прэзідэнт, генеральны дырэктар, а цяпер старшыня савета дырэктароў IBM. Яна стала першай…
Як амерыканцы ставяцца да сваёй архітэктуры, гісторыі і памяці? Якія сэнсы яны ўкладаюць у старыя будынкі? Чаму яны так упэўнена гавораць пра сваё мінулае? І якое дачыненне гэта мае да нас, беларусаў? (Спойлер: мае. І нам сапраўды варта менш саромецца).
Запрашаем на сустрэчу з гісторыкам Сцяпанам Стурэйкам, які падзеліцца ўражаннямі і разважаннямі пасля…
Вясна ў самым разгары, усё вакол напоўнена яркімі фарбамі, свежым паветрам і адчуваннем абнаўлення. Гэта час, калі хочацца адкрываць для сябе нешта новае, натхняцца і адчуваць жыццё ва ўсёй яго паўнаце.
Каб дапамагчы вам у гэтым мы сабралі падборку натхняльных амерыканскіх фільмаў, якія ідэальна перадаюць атмасферу вясны: ад рамантыкі і лёгкасці да абуджэння і змен.…
Калі вы хочаце палепшыць сваю англійскую і адначасова атрымаць практычныя веды ў сферы кар'еры або бізнесу, гэтыя курсы – выдатны старт!
English for Business and Entrepreneurship
Курс для тых, хто хоча разабрацца ў асновах бізнесу і прадпрымальніцтва і развіць пры гэтым навыкі дзелавых зносін на англійскай мове.
5 модуляў, па 3-5…
Хочаце даведацца, якія магчымасці адкрывае адукацыя ў ЗША – нават калі пакуль не плануеце вучыцца за мяжой? Прыходзьце на нашу сустрэчу з супрацоўнікамі American Councils for International Education і занурыцеся ў свет абменных праграм, адукацыйных і прафесійных магчымасцей для беларусаў у ЗША!
Для каго?
Старшакласнікі і студэнты Маладыя спецыялісты і вопытныя прафесіяналы Прадпрымальнікі…