26 верасня зноў сустракаемся ў Business Book Club, каб абмеркаваць новую кнігу – «Рыскуючы ўласнай скурай. Схаваная асіметрыя паўсядзённага жыцця».
Кніга Насіма Талеба «Рыскуючы ўласнай скурай» – смелы і надзвычай практычны маніфест пра асабістую адказнасць і сапраўдную рацыянальнасць. Талеб перакананы: сапраўдная кампетэнтнасць і гонар праяўляюцца толькі тады, калі чалавек гатовы сам адказваць за вынікі сваіх учынкаў.
На прыкладах Хамурапі і Ісуса Хрыста, рымскіх і візантыйскіх імператараў, Сенекі і Дональда Трампа ён паказвае, што ўсіх вялікіх людзей – ад святых да выбітных прадпрымальнікаў – аб’ядноўвае адна якасць: яны не перакладаюць рызыку на іншых.
Аўтар тлумачыць, чаму для складаных сістэм жыццёва важныя сіметрыя рызыкаў, сумленнасць і адзінства слова і дзеяння, а таксама дае практычныя рэкамендацыі, як прымаць рашэнні, свядома працаваць з рызыкай і будаваць справядлівае грамадства, у якім тэорыя не разыходзіцца з практыкай.
Далучайцеся да абмеркавання (нават калі не чыталі кнігу) 26 верасня а 20:00 (па мінскім часе), каб атрымаць шмат новых і карысных ідэй для паляпшэння свайго жыцця.
Пакінуць адказ