Калі вы хочаце ўпэўнена адчуваць сябе ў міжнародным прафесійным асяроддзі, граматна камунікаваць з калегамі з розных краін, развіваць навыкі публічных выступленняў на англійскай і эфектыўна будаваць асабісты брэнд – гэты курс для вас!
Запрашаем спецыялістаў з розных сфер з узроўнем англійскай мовы ад B1, якія жадаюць:
- палепшыць навыкі дзелавой камунікацыі на англійскай;
- навучыцца весці перамовы, выступаць публічна і эфектыўна камунікаваць анлайн;
- разабрацца ў тонкасцях міжкультурнай камунікацыі і павысіць сваю культурную кампетэнтнасць;
- развіць лідарскія і прэзентацыйныя навыкі;
- будаваць кар’еру і наладжваць прафесійныя сувязі ў міжнародным асяроддзі.
Курс “Business and Intercultural Communication” – гэта серыя інтэрактыўных воркшопаў з жывой камунікацыяй, практычнымі заданнямі і магчымасцю адаптаваць тэмы пад інтарэсы ўдзельнікаў. На курсе будуць абмяркоўвацца лідарства, лічбавы этыкет, асабісты брэнд, дыстанцыйная праца, вырашэнне канфліктаў і многае іншае.
Курс будзе весці Кэтрын Фаулер – вопытная выкладчыца англійскай мовы з 10-гадовым стажам. Кэтрын працавала ў ЗША, Японіі і Іспаніі, распрацоўвала курсы па бізнес-камунікацыі, мае дзве магістарскія ступені (у тым ліку па прыкладной лінгвістыцы) і сертыфікат па праектным менеджменце ад Google.
Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень – па аўторках у Zoom, пачатак а 18:30 (па мінскім часе), працягласць – 1,5 гадзіны.
Курс пачнецца 24 чэрвеня і працягнецца 10 тыдняў.
Дэдлайн падачы заявак – 18 чэрвеня (уключна).
Колькасць месцаў абмежаваная, адбор будзе праводзіцца на конкурснай аснове (важная матывацыя кандыдата).
Разшырце прафесійныя гарызонты і загаварыце ўпэўнена на міжнароднай мове бізнесу!
Пакінуць адказ