Category: Uncategorized

  • 10 якасных сучасных рэсурсаў з Амерыкі – запрашаем даведацца на анлайн-сустрэчы!

    10 якасных сучасных рэсурсаў з Амерыкі – запрашаем даведацца на анлайн-сустрэчы!

    СМІ, тэлебачанне і, у асаблівасці, Інтэрнэт адкрылі нам мноства шляхоў для вывучэння таго, што нам цікава. Так студэнты, якія вывучаюць ЗША, думаюць, што ведаюць усё пра Амерыку. Але ў рэальнасці разнастайнасць крыніц толькі ўскладняе доступ да па-сапраўднаму якасных рэсурсаў.

    Далучайцеся да нашага анлайн-івэнту з рэгіянальнай спецыялісткай дзярждэпартамента па англійскай мове ў Рызе Джэніфер Улер, каб даведацца аб якасных і дакладных крыніцах з розных сродкаў масавай інфармацыі, якія дапамогуць лепш зразумець Злучаныя Штаты ды іх культуру.

    На сустрэчы Джэніфер падзеліцца добрымі рэсурсамі з розных абласцей медыя: падкастамі; кнігамі, адзначанымі ўзнагародамі; лекцыямі і выступамі; незвычайнымі газетамі і часопісамі, і шматлікім іншым.

    Далучайцеся да нашай сустрэчы 31 студзеня ў 19.00 (па мінскім часе) і вы сыдзеце з цэлым спісам крыніц, якія дапамогуць вам рушыць наперад у вывучэнні англійскай мовы.

    Рэгістрацыя

  • Запрашаем на вебінар, прысвечаны акадэмічнаму пісьму, плагіяту і выкарыстанню ШІ

    Запрашаем на вебінар, прысвечаны акадэмічнаму пісьму, плагіяту і выкарыстанню ШІ

    American Center Minsk i EducationUSA Belarus запрашаюць на вебінар, прысвечаны акадэмічнаму пісьму, плагіяту і этычнаму выкарыстанню штучнага інтэлекту.  

    На сустрэчы мы абмяркуем асновы напісання добра структураваных эсэ, як пазбегнуць плагіяту з дапамогай правільнага цытавання і як адказна выкарыстоўваць ШІ для паляпшэння вашага пісьма. Практычныя прыклады і парады дапамогуць вам палепшыць свае навыкі і захоўваць акадэмічную сумленнасць на працягу ўсяго навучання.

    Вебінар правядзе Ізабэла Бабінска, студэнтка Англа-Амерыканскага ўніверсітэта ў Празе і VSFS intern for Belarus.  

    Калі: 16 студзеня ў 17.00 па мінскім часе; 

    Працягласць: да 1 гадзіны (уключаючы квіз і сесію пытанне-адказ); 

    Мова: англійская.

    Зарэгістравацца можна па спасылцы

    Абавязкова далучайцеся, будзе цікава і пазнавальна!

  • English Speaking Club: як ставіць рэалістычныя і дасягальныя мэты на новы год

    English Speaking Club: як ставіць рэалістычныя і дасягальныя мэты на новы год

    Сябры, запрашаем вам на першую сустрэчу нашага размоўнага клуба ў новым годзе! Што будзем абмяркоўваць? Навагоднія абяцанні, мэты і іх дасягненне, вядома! «Матывацыйны» English Speaking Club правядзе выкладчыца з ЗША, д-р Анджэла Дадак.

    Пагаворым пра важнасць навагодніх абяцанняў, а таксама навучымся ставіць рэалістычныя і дасягальныя мэты. Вы даведаецеся пра метады, якія дапамогуць вам не толькі вызначыць свае жаданні і імкненні, але і распрацаваць план дзеянняў для іх рэалізацыі.

    Анджэла падзеліцца практычнымі парадамі і тэхнікамі, якія дапамогуць вам заставацца матываванымі на працягу ўсяго года.

    Далучайцеся да размовы 10 студзеня ў 19.00 па мінскім часе, каб зарадзіцца пазітывам і натхненнем на ўвесь год!

    Рэгістрацыя

  • Business Book Club: абмяркоўваем кнігу «Будучая хваля. Тэхналогіі, улада і найвялікшая дылема XXI стагоддзя»

    Business Book Club: абмяркоўваем кнігу «Будучая хваля. Тэхналогіі, улада і найвялікшая дылема XXI стагоддзя»

    Першая сустрэча нашага Business Book Club у новым годзе пройдзе 9 студзеня і абмяркоўваць мы будзем бэстсэлер New York Times і Sunday Times – кнігу Мустафы Сулеймана «Будучая хваля. Тэхналогіі, улада і найвялікшая дылема XXI стагоддзя».

    Надыходзіць новая тэхналагічная хваля: магчыма, хутка мы зможам надрукаваць сабе новую печань на хатняй біядрукарцы і вырашыць, нарэшце, «задачу коміваяжора» з дапамогай квантавага кампутара. Але тэхналогіі абяцаюць не толькі багатае жыццё. Яны пагражаюць нашай бяспецы: штучныя пандэміі, кібератакі і глабальныя тэракты – гэта толькі некалькі сцэнарыяў катастроф.

    Эксперт у галіне штучнага інтэлекту Мустафа Сулейман перакананы, што некалькі найбліжэйшых дзесяцігоддзяў могуць стаць лепшымі ці горшымі ў гісторыі чалавецтва. Якім шляхам пойдзе нашае грамадства, ці будзе яно стабільным і бяспечным, залежыць ад нас.

    Далучайцеся да абмеркавання кнігі 9 студзеня а 20-й гадзіне па мінскім часе.

    Рэгістрацыя

  • Святочны канцэрт зоркі Брадвея ў прамым эфіры ў сацсетках Амерыканскага цэнтра!

    Святочны канцэрт зоркі Брадвея ў прамым эфіры ў сацсетках Амерыканскага цэнтра!

    Сябры! З нагоды надыходзячага святочнага сезона Амерыканскі цэнтр запрашае вас на ўнікальны канцэрт зоркі Брадвея Дэніэла Брэйкера. 

    Дэніэл Брэйкер – амерыканскі акцёр і комік, выпускнік Джульярдскай школы. Найбольш запамінальнымі працамі Брэйкера былі роля Юнака ў пастаноўцы Passing Strange (за якую ён атрымаў узнагароду «Obie»), роля Асла ў арыгінальнай брадвейскай пастаноўцы мюзікла «Шрэк», а таксама роля Аарона Берра ў мюзікле «Гамільтан».

    Ён таксама з’яўляўся на тэлебачанні ў такіх праектах як The Good Fight, Billions і Law & Order.

  • Прамы эфір з Антарктыды – унікальная дыскусія пра будучыню нашай планеты

    Прамы эфір з Антарктыды – унікальная дыскусія пра будучыню нашай планеты

    Сябры, запрашаем вас далучыцца да ўнікальнага вебинару, які пройдзе ў прамым эфіры з самага сэрца праліва Дрэйка, які злучае Атлантычны і Ціхі акіяны!

    20 снежня ў 17.00 па мінскім часе на борце экспедыцыйнага судна ў праліве Дрэйка, на першай у сваім родзе дыскусіі збяруцца героі космасу і легендарныя даследчыкі акіянаў, каб абмеркаваць найважнейшыя пытанні пра будучыню нашай планеты.

    Хто будзе ўдзельнічаць?

    Уільям Шэтнер, акцёр, які сыграў капітана Кірка ў «Зорным шляху», падзеліцца сваімі па-сапраўднаму касмічнымі гісторыямі!

    Ніл Дэграс Тайсан, знакаміты астрафізік, з уласцівымі яму дасціпнасцю і мудрасцю, раскрые таямніцы Сусвету і натхніць нас усіх паглядзець наверх.

    Скот Кэлі, астранаўт NASA раскажа, як гэта – пражыць год у космасе, і якія ўрокі з гэтага вопыту ён выняў для жыцця на Зямлі.

    Хасэ Эрнандэс, астранаўт NASA, які даказаў, што мары сапраўды могуць стаць рэальнасцю.

    Селін Кусто, абаронца акіянаў і рэжысёрка, раскажа пра важнасць захавання акіянаў ды нашай блакітнай планеты.

    Мадэраваць дыскусію будзе Джанет Айві, стваральніца праекта Janet’s Planet.

    Вы можаце зарэгістравацца на вебінар і пакінуць сваё пытанне ўдзельнікам па спасылцы.

    Падрабязней пра праект можна даведацца на сайце http://space2sea.io 

    #Space2Sea #S2SAntarctica #EpicConversations #LiveFromAntarctica

  • Падкасты для вывучэння англійскай мовы ў Spotify

    Падкасты для вывучэння англійскай мовы ў Spotify

    Вашы стужкі ў сацыяльных сетках зараз напэўна перапоўненыя Spotify Wrapped – усе вакол дзеляцца сваімі любімымі выканаўцамі, самымі праслухоўванымі трэкамі, папулярнымі жанрамі года і г.д.

    Але на такіх платформах як Spotify можна ж не толькі слухаць музыку, але і вучыцца! Як у вас з падкастамі? Слухаеце? Напярэдадні новага года мы склалі для вас спіс добрых подкаст ў Spotify, якія дапамогуць вам у вывучэнні англійскай. Забірайце ў свае плэйлісты!

    1. Learning English Conversations

    Узровень: Beginner

    Паўсядзённыя выразы і рэальныя размовы на англійскай мове зробяць вашу камунікацую па-англійску прасцейшай.

    1. 6 Minute English

    Узровень: Beginner to Intermediate

    Вывучайце і практыкуйце англійскую мову карысную для паўсядзённых сітуацый.

    1. Plain English

    Узровень: Intermediate

    Лепшы падкаст для вывучэння англійскай мовы, калі вы цікавіцеся парадкам дня і трэндавымі тэмамі. Паляпшайце сваю англійскую на слых (эпізоды ідуць трохі павольней, чым хуткасць звычайнай гаворкі носьбіта), вывучайце новыя словы і здабывайце ўпэўненасць з подкастам №1 для вывучэння англійскай мовы, прысвечаным бягучым падзеям і папулярным тэмам.

    1. Espresso English Podcast

    Узровень: Intermediate

    Паляпшайце сваю англійскую ўсяго за некалькі хвілін у дзень! З гэтым подкастом вы зможаце вывучаць англійскую граматыку, папаўняць слоўнікавы запас, даведвацца новыя выразы, ідыёмы і многае іншае.

    1. English Learning for Curious Minds

    Узровень: Intermediate to advanced

    Шукаеце цікавейшы спосаб вывучаць англійскую? English Learning for Curious Minds – падкаст для тых, хто вывучае англійскую мову на сярэднім і прасунутым узроўні. Даведайцеся дзіўныя і незвычайныя рэчы пра наш свет, адначасова паляпшаючы сваю англійскую. Кожны эпізод суправаджаецца інтэрактыўнай расшыфроўкай, субтытрамі і ключавымі словамі і вымаўляецца з хуткасцю, якая палягчае разуменне.

    1. The Feel Good English Podcast

    Узровень: Advanced

    Натхняльныя ўрокі англійскай, заснаваныя на лепшых навукова-папулярных кнігах і выступах Ted Talks.

  • Раство ў Нью-Ёрку – новая сустрэча Размоўнага клуба Амерыканскага цэнтра

    Раство ў Нью-Ёрку – новая сустрэча Размоўнага клуба Амерыканскага цэнтра

    У снежні толькі і размоваў, што пра Каляды. Сябры, запрашаем вас на яшчэ адну сустрэчу нашага Размоўнага клуба, прысвечаную магіі Раства ў Нью-Ёрку!

    На гэты раз нашым спікерам будзе Джо Шыплі – аспірант Прынстанскага ўніверсітэта і карэнны нью-ёркец! Цяпер Джо займаецца пытаннямі Беларусі ў пасольстве ЗША ў Вільнюсе, а пасля гэтага ён плануе вярнуцца дадому, каб скончыць навучанне ў магістратуры.

    На нашай сустрэчы размоўнага клуба Джо раскажа як Нью-Йорк рыхтуецца да святочнага сезона; распавядзе пра традыцыі, якія шануюць жыхары Вялікага яблыка; а таксама пра неверагодныя ўпрыгожванні, якія ператвараюць Нью-Ёрк у сапраўдную зімовую казку. І, вядома, куды без галоўных славутасцяў Нью-Ёрка – Ракфелер-цэнтра і Таймс-сквера?

    Далучайцеся, каб зазірнуць у самае сэрца святочнага духу Нью-Ёрка!

    Сустрэча пройдзе 19 снежня а 19-й гадзіне па мінскім часе.

    Зарэгістравацца

  • Business Book Movie: глядзім і абмяркоўваем фільм «Воўк з Уол-стрыт» 

    Business Book Movie: глядзім і абмяркоўваем фільм «Воўк з Уол-стрыт» 

    20 снежня адбудзецца незвычайная сустрэча ў нашым Business Book Club. Гэтым разам мы будзем абмяркоўваць не кнігу, а фільм! І вы напэўна яго глядзелі! Гэта чорная камедыя Марціна Скарсэзэ з Леанарда Ды Капрыа ў галоўнай ролі — «Воўк з Уол-стрыт». 

    У аснове фільма ляжыць кніга «Метад ваўка з Уол-стрыт. Адкрыцці лепшага прадаўца ў свеце» — мемуары Джордана Белфорта, былога нью-ёркскага брокера. У 1990-х ён заснаваў сваю фірму Stratton Oakmont, якая займалася продажам танных акцый па тэлефоне і пераконвала інвестараў заключаць ашуканскія пагадненні. Праз дзесяць гадоў Белфорт быў асуджаны за адмыванне грошай і шэраг іншых фінансавых злачынстваў. 
     
    Фільм Марціна Скарсэзэ быў прадстаўлены на «Оскары» ў пяці намінацыях, а таксама ў чатырох на BAFTA і ў дзвюх на прэміі «Залаты глобус». У апошняй Леанарда Ды Капрыа атрымаў узнагароду як лепшы акцёр у камедыі/мюзікле. 

    Прыходзьце абмяркоўваць фільм 20 снежня ў 20.00 (па мінскім часе) у Zoom! 

    Зарэгістравацца 

  • Амерыканскія традыцыі святкавання Раства — другая сустрэча дыскусійнага клуба

    Амерыканскія традыцыі святкавання Раства — другая сустрэча дыскусійнага клуба

    Сябры, запрашаем вас на другую анлайн-сустрэчу Размоўнага клуба Амерыканскага цэнтра з выкладчыцай з ЗША Анджэлай Дадак. 

    На гэты раз пагаворым пра асаблівасці і амерыканскія традыцыі святкавання Раства! Вы даведаецеся, як у ЗША ўпрыгожваюць дамы, якія стравы гатуюць да святочнага стала, як бавяць час з сям’ёй і сябрамі, а таксама пра тое, якія падарункі дораць адзін аднаму і як рыхтуюцца да сустрэчы з Санта-Клаусам. 

    Акрамя таго, у вас будзе магчымасць папрактыкаваць свою англійскаую ў сяброўскай і натхняльнай атмасферы. 
     
    Сустрэча пройдзе 16 снежня а 19-й гадзіне па мінскім часе. 
     
    Не прапусціце магчымасць правесці час з карысцю і ў святочным настроі! 


    Зарэгістравацца  

  • Як расстацца са смартфонам і знайсці баланс у жыцці

    Як расстацца са смартфонам і знайсці баланс у жыцці

    Анлайн-сустрэча з экспертам па медыяграматнасці.

    Снежань — найлепшы час, каб адкласці свае тэлефоны, зладзіць дзіджытал детакс і парэфлексаваць над мінулым годам, а таксама над сваімі лічбавымі звычкамі, таму што яны — велізарная частка нашага жыцця. 

    Ці дасягнулі вы сёлета таго, што запланавалі? Ці адчуваеце вы баланс паміж сваім онлайн і афлайн жыццём? Калі не — не хвалюйцеся, усё можна змяніць! Як дапамагчы сабе на гэтым шляху і прытрымлівацца плана раскажа спецыяліст па медыяграматнасці і наш пастаянны спікер Джо Крэшчэнтэ. 

    Джо лічыць, што асноўныя перашкоды заўжды знаходзяцца ў зоне нашага кантролю, нават калі нам так не падаецца. Спікер падзеліцца рэальнымі прыкладамі таго, як людзі бяруць пад кантроль свае лічбавыя звычкі і ўкараняюць змены. Кожны ўдзельнік сустрэчы знойдзе нешта, што захоча ўкараніць у сваё жыццё і дабіцца пазітыўных змен! 

    Джо Крэшчэнтэ — выкладчык, пісьменнік і спецыяліст па лічбавай граматнасці з больш чым дваццацігадовым вопытам работы ў сферы медыя, камунікацый і адукацыі. Ён правёў сотні семінараў і анлайн-курсаў па медыяграматнасці і даследуе, як ШІ, спажыванне навін, алгарытмы і тэхналогіі ўплываюць на нашае паўсядзённае жыццё. 

    Далучайцеся да нашай сустрэчы 9 снежня ў 19.00 па мінскім часе, каб увайсці ў новы год з новымі звычкамі! 

    Зарэгістравацца 

  • «Як стварыць свой уласны кніжны клуб»

    «Як стварыць свой уласны кніжны клуб»

    Амерыканскі цэнтр і Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запрашаюць вас на воркшоп «Як стварыць свой уласны кніжны клуб». 

    Калі: 1 снежня ў 18.00 па мінскім часе 

    Дзе: анлайн у Zoom 

    Мова: англійская 

    Мы абмяркуем, якія ёсць віды кніжных клубаў і чым яны адрозніваюцца ў арганізацыі. Пагаворым аб тым, як пабудаваць структуру клуба ў залежнасці ад умоў і магчымасцяў вашага кам’юніці. А яшчэ правядзём сумесны мазгавы штурм і натхнімся на стварэнне сваіх кніжных спісаў для сумеснага чытання і абмеркаванні. 

    Воркшоп правядзе Эмі Паскучы, незалежны кансультант па навучанні англійскай мове і стварэнню адукацыйных праграм. У Эмі багаты вопыт у сферы адукацыі для дарослых і падрыхтоўкі настаўнікаў. Яна падзеліцца з удзельнікамі сваімі ідэямі, якія дапамогуць кожнаму арганізаваць свой унікальны кніжны клуб. 

    Рэгістрацыя

  • 📣 Запрашаем беларусаў і беларусак Варшавы на прэзентацыю адукацыйных магчымасцяў у ЗША! 

    📣 Запрашаем беларусаў і беларусак Варшавы на прэзентацыю адукацыйных магчымасцяў у ЗША! 

    17 лістапада ў 19:00 у прасторы MIT (Stalowa 36) у Варшаве адбудзецца сумесная прэзентацыя праграм @EducationUSABelarus і Амерыканскага цэнтра, дзе вы даведаецеся, як бясплатна атрымаць адукацыю ў ЗША, пазнаёміцеся з магчымасцямі ўдзелу ў мерапрыемствах Амерыканскага цэнтра і праграмамі абмену.

     

    Супрацоўнікі Амерыканскіх саветаў па міжнароднай адукацыі раскажуць пра рэсурсы для беларусаў: ад праграм для старшакласнікаў і студэнтаў да прапаноў для прадпрымальнікаў і спецыялістаў. Вы даведаецеся пра праграмы бакалаўрыята, магістратуры, дактарантуры і атрымаеце інфармацыю пра фінансаванне, якое даступна ўдзельнікам з Беларусі. 

    Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходная рэгістрацыя: дастаткова ўказаць ваш электронны адрас. Гэтыя даныя патрэбныя выключна для ўліку ўдзельнікаў, а таксама для таго, каб вы маглі атрымліваць нашу рассылку пра будучыя мерапрыемствы. 
     

    Чакаем вас на прэзентацыі – пачніце свой шлях да міжнароднай адукацыі ўжо сёння 🙌 

  • Другая анлайн-сустрэча з амерыканскімі студэнткамі: развіваем навыкі публічных выступаў і інтэрв’ю

    Другая анлайн-сустрэча з амерыканскімі студэнткамі: развіваем навыкі публічных выступаў і інтэрв’ю

    Другі івэнт з EducationUSA Belarus, які мы праводзім у межах тыдня міжнароднай адукацыі, будзе прысвечаны мастацтву публічных выступаў і інтэрв’ю! Разам з амерыканскімі студэнткамі Аняй і Ізабэлай мы будзем вучыцца эфектыўнай камунікацыі і навыку рабіць уражанне на слухачоў, ці то выступленне ў класе ці на сумоўі. 

    Спікеркі падзеляцца метадамі зніжэння трывожнасці, а таксама спосабамі дакладнага фармулявання сваіх думак і падсвятлення сваіх моцных бакоў. Далучайцеся да нас, каб палепшыць свае навыкі публічных выступаў і дабіцца прафесійных і акадэмічных поспехаў! 

    21 лістапада ў 17:00 (па менскім часе). 

    Зарэгістравацца

  • 3 сезон Business Book Club з Ягорам Расавым is coming!

    3 сезон Business Book Club з Ягорам Расавым is coming!

    Аўтар і пастаянны вядучы кніжнага клуба Амерыканскага цэнтра Ягор Расаў вяртаецца з анонсам трэцяга сезона Business Book Club! На першай сустрэчы, якая адбудзецца ўжо 22 лістапада, будзем абмяркоўваць бэстсэлер па версіі New York Times — кнігу псіхолага і прафесара Прынстанскага ўніверсітэта Даніэля Канемана «Думай павольна… вырашай хутка».

    Нашы дзеянні і ўчынкі вызначаны нашымі думкамі. Але ці заўсёды мы кантралюем нашае мысленне? Нобелеўскі лаўрэат Даніэль Канеман тлумачыць, чаму мы часам здзяйсняем нерацыянальныя ўчынкі і як мы прымаем няправільныя рашэнні.

    У нас ёсць дзве сістэмы мыслення. «Павольнае» мысленне ўключаецца, калі мы вырашаем задачу або выбіраем тавар у краме. Звычайна нам здаецца, што мы ўпэўнена кантралюем гэтыя працэсы, але не будзем забываць, што за нашай свядомасцю ў фонавым рэжыме ўвесь час працуе «хуткае» мысленне —  аўтаматычнае, імгненнае і неўсвядомленае… 

    Далучайцеся да нашага абмеркавання ў кніжным клубе 22 лістапада а 19-й гадзіне па мінскім часе.

    Зарэгістравацца

  • Сустрэча з амерыканскімі студэнткамі: даведайцеся пра навучанне ў ЗША!

    Сустрэча з амерыканскімі студэнткамі: даведайцеся пра навучанне ў ЗША!

    Традыцыйна ў сярэдзіне лістапада ва ўсім свеце праводзіцца тыдзень міжнароднай адукацыі. У межах гэтага тыдня Амерыканскі цэнтр сумесна з EducationUSA Belarus правядзе дзве сустрэчы, прысвечаныя акадэмічнай культуры і студэнцкаму жыццю ў ЗША! 

    Першая сустрэча пройдзе 18 лістапада ў 17:00 (па мінскім часе).  

    Вы даведаецеся, чым характэрны амерыканскія кампусы: як студэнты ўзаемадзейнічаюць адзін з адным, якія ў іх ёсць традыцыі, чым адметныя практыкі ацэньвання і ў чым адрозненне сацыяльнага асяроддзя. 

    Нашы спікеркі — Ізабэла, студэнтка Англа-Амерыканскага ўніверсітэта ў Празе і Аня, студэнтка бакалаўрыяту Амерыканскага ўніверсітэта ў Вашынгтоне — падзеляцца парадамі, як адаптавацца да культуры ЗША і выкарыстоўваць рэсурсы кампуса, каб узбагаціць свой досед. 

    Абавязкова далучайцеся, калі цікавіцеся вучобай і жыццём у ЗША! 

    Зарэгістравацца 

  • Што паглядзець пра выбары і галасаванне ў ЗША

    Што паглядзець пра выбары і галасаванне ў ЗША

    Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША прапануем паглядзець тэматычныя лекцыі на Youtube-канале Амерыканскага цэнтра.

    The Woman Vote and American Presidential Elections

    Прафесар Дэвід Голдфілд, вядомы амерыканскі гісторык, пісьменнік і рэжысёр расказвае пра тое, як галасуюць жанчыны ў ЗША. Права голасу ў Злучаных Штатах жанчыны атрымалі ў 1920 годзе. Многія мужчыны думалі, што жанчыны будуць галасаваць гэтак жа, як і яны. Аднак з цягам часу стала зразумела, што гэта не так. Разуменне таго, як і чаму ўзнік гэты падзел, і чаму ён захоўваецца да гэтага часу, дапамагае лепш зразумець змены ў амерыканскай палітыцы і ключавыя тэмы, якія ўплываюць на прэзідэнцкія выбары.

    Corruption in Authoritarian Regimes

    Дацэнт Універсітэта Ліхай Дзініса Дуванава прэзентуе сваю новую кнігу пра тое, як карупцыя і рэгуляванне ўплываюць на аўтарытарныя рэжымы, а таксама дзеліцца сваім вопытам і ведамі аб палітычнай эканоміі карупцыі. Даследчыца таксама расказвае, як міжнародныя актары выкарыстоўваюць інфармацыю для ўплыву на палітычныя працэсы, у тым ліку на выбары ў ЗША.

    Election 2022 by Prof. David Goldfield

    Прамежкавыя выбары ў ЗША ў 2022 годзе эксперты называлі найважнейшымі прамежкавымі выбарамі для некалькіх пакаленняў, паколькі дэмакраты і рэспубліканцы разыходзяцца ў многіх важных пытаннях. Аб гэтых разыходжаннях, а таксама асаблівасцях дзвюх галоўных партый у ЗША расказвае прафесар Дэвід Голдфілд.

  • Хэлаўін у поп-культуры: чым заняцца 31 кастрычніка

    Хэлаўін у поп-культуры: чым заняцца 31 кастрычніка

    31 кастрычніка, напярэдадні Дня ўсіх святых, традыцыйна ў ЗША і Заходняй Еўропе, але з прыходам глабалізацыі таксама і ў многіх іншых краінах свету, адзначаецца Хэлаўін.

    Пра гісторыю і традыцыі гэтага свята мы расказвалі летась, а сёння хочам пазнаёміць вас з тым, як Хэлаўін адлюстраваны ў поп-культуры, каб вам было чым заняцца ў гэты вечар!

    1. Мультфільм «The Nightmare Before Christmas» паводле аднайменнай паэмы Ціма Бэртана


    Класіка Halloween Season! Па сюжэце, Джэк Скелінгтан, жыхар горада Хэлаўіна, выпадкова знаходзіць партал у горад Раства і ўлюбляецца ў гэтае свята і вырашае зладзіць Каляды для людзей сам, прымерыўшы на сябе ролю Санта Клаўса.

    1. Кніга «The Halloween Tree» Рэя Брэдберы

      Гэта дзіўнае дрэва, яно дасягае сваёй вяршыняй нябёсаў, і растуць на ім гарбузы ўсіх формаў, памераў і колераў. Напярэдадні Дня ўсіх святых каля дрэва збіраецца група сяброў і адпраўляецца ў цудоўнае падарожжа, каб даведацца схаваны сэнс свята.
    2. Дэтэктыў «Hallowe’en Party» Агаты Крысці

      Гісторыя пачынаецца ў доме Роўэны Дрэйк, дзе ўсе рыхтуюцца да хэлоўінскай вечарыны. 13-гадовая Джойс заяўляе, што бачыла забойства, але ёй ніхто не верыць. У той жа вечар Джойс знайшлі патопленай у вядры з вадой! Каму спатрэбілася смерць дзяўчынкі?
    1. Музычны гурт Helloween

      Адным з пачынальнікаў спід-метала і паўэр-метала лічыцца нямецкі гурт Helloween. Яе заснавальнік, Кай Хансен, абраў такую ​​назву ў гонар свята і зрабіў свяцільнік Джэка талісманам групы. Назва гурта пішацца праз e, а не a, каб зрабіць адыслку да пекла (англ. hell).
  • Карысны падручнік для вывучэння амерыканскіх ідыём

    Карысны падручнік для вывучэння амерыканскіх ідыём

    Працягваем дзяліцца з вамі карыснымі рэсурсамі для вывучэння англійскай. Сёння рэкамендуем дадаць у свае закладкі даведнік па ідыёмах англійскай мовы In the Loop.

    In the Loop дапаможа не толькі даведацца значэнне амерыканскіх ідыём, але і паглыбіцца ў разуменне гісторыі, культуры, каштоўнасцяў і перакананняў, якія адлюстроўваюць гэтыя ідыёмы.

    Апроч саміх ідыём, кніга ўтрымоўвае спісы па тэмах, некалькі гатовых да выкарыстання заняткаў у класе, а таксама індэкс, у якім паказаны зыходны спіс і ўсе крыжаваныя спасылкі на ідыёму.

    Спампаваць дапаможнік

  • Дацэнт Універсітэта Ліхай правядзе анлайн-сустрэчу для аўдыторыі Амерыканскага цэнтра 30 кастрычніка

    Дацэнт Універсітэта Ліхай правядзе анлайн-сустрэчу для аўдыторыі Амерыканскага цэнтра 30 кастрычніка

    Запрашаем на анлайн-сустрэчу з дацэнтам Універсітэта Ліхай Дзінісай Дуванавай 30 кастрычніка ў 19.00 (па мінскім часе).

    На сустрэчы пройдзе прэзентацыя яе новай кнігі «Thieves, Opportunists, and Autocrats: Building Regulatory States in Belarus and Kazakhstan», у якой аўтарка даследуе, як карупцыя і рэгуляванне ўплываюць на аўтарытарныя рэжымы.

    Дзініса падзеліцца сваім досведам і ведамі аб палітычнай эканоміі карупцыі, а таксама аб тым, як міжнародныя актары выкарыстоўваюць інфармацыю для ўплыву на палітычныя працэсы, у тым ліку на выбары ў ЗША. Даследчыца раскажа, якія інструменты могуць быць задзейнічаны для барацьбы з карупцыяй і як тэхналогіі мяняюць палітычны ўдзел грамадзян у сучасным свеце.

    Сустрэча пройдзе на рускай мове ў Zoom. Не прапусціце магчымасць задаць свае пытанні і абмеркаваць важныя аспекты тэмы з экспертам!

    Зарэгістравацца