Category: Uncategorized

  • Women in Tech – серыя анлайн-сустрэч з амерыканскімі IT-прафесіяналкамі

    Women in Tech – серыя анлайн-сустрэч з амерыканскімі IT-прафесіяналкамі

    Летам 2023 года Амерыканскі цэнтр правёў серыю анлайн-сустрэч з прадстаўніцамі амерыканскай тэхіндустрыі для беларусак, занятых у IT-сферы.

    Першай спікеркай была Джойс Чжан Грэй – генеральная дырэктарка і сузаснавальніца Alariss, глабальнай гандлёвай пляцоўкі, якая злучае міжнародныя высокатэхналагічныя кампаніі з вядучымі мясцовымі спецыялістамі па продажах, развіццю бізнесу і агульнаму менеджменту ў ЗША і на іншых ключавых рынках. Джойс Чжан Грэй расказала пра тое, якія выклікі стаяць перад жанчынамі ў STEM, а таксама падзялілася досведам аб практыках пераадолення гэтых выклікаў і прасоўвання жанчын па кар’ернай лесвіцы.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 удзельніц – прадстаўніц беларускай супольнасці Women in Tech, супрацоўніц беларускіх тэхналагічных кампаній, а таксама дзяўчат і жанчын, якія толькі збіраюцца будаваць кар’еру ў IT.

    Другая лекцыя была прысвечана сувязі тэхналогій і медыка-біялагічных навук. Брыджыт Пауэрс, кіраўніца аддзела дызайну стартапа ONI, які факусуецца на медыцынскіх і фармацэўтычных мэтах, распавяла аб скрыжаванні тэхналогій і медыка-біялагічных навук, уключаючы тэндэнцыі гэтай галіны, апошнія дасягненні і праблемы для прафесіяналаў і спажыўцоў.

    Трэцюю лекцыю правяла Летыцыя Гэрыёт дэ Кае, прадпрымальніца і заснавальніца Global Space Ventures, актывістка ў барацьбе за правы жанчын у STEM. Летыцыя падзялілася са слухачкамі ведамі аб перадавых тэхналогіях і іх уплыве на сферу IT, а таксама аб тым, як яны садзейнічаюць развіццю лідэрства, дэмакратыі і барацьбе з дэзінфармацыяй.

  • Выступ пісьменніцы Эліс Бемпарад можна паглядзець з рускімі субтытрамі

    Выступ пісьменніцы Эліс Бемпарад можна паглядзець з рускімі субтытрамі

    У кастрычніку 2023 года ў межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova Амерыканскі цэнтр арганізаваў прэзентацыю кнігі амерыканскай даследчыцы і прафесаркі Эліс Бемпарад «Ператварэнне ў савецкіх яўрэяў. Вялікі эксперымент у Мінску».

    Якімі былі норавы ў мультыкультурным горадзе? Як яўрэі ставіліся да савецкай улады? Чаму яўрэі з Масквы і Вільні зайздросцілі мінскім? На гэтыя ды іншыя пытанні шукае адказы даследчыца. Падчас працы над кнігай Эліс некалькі разоў наведвала Мінск, вывучала архівы, збірала сведчанні мінулага і фотаздыскі. 

    Падчас фестывалю Pradmova даследчыца ўпершыню прадставіла сваю кнігу аўдыторыі з Беларусі.

    Паглядзець запіс прэзентацыі з рускімі субтытрамі можна на нашым YouTube-канале.

  • Лекцыя Дэвіда Голдфілда ў Варшаве (фотасправаздача)

    Лекцыя Дэвіда Голдфілда ў Варшаве (фотасправаздача)

    31 траўня 2023 года ў Варшаве на базе Беларускага Моладзевага Хаба прайшла лекцыя амерыканскага гісторыка, прафесара Дэвіда Голдфілда.

    Намінант Пулітцэраўскай прэміі прыляцеў у Польшчу па запрашэнні Амерыканскага цэнтра, каб падзяліцца ведамі пра трансфармацыю амерыканскай палітыкі.

    Дэвід Голдфілд добра знаёмы аўдыторыі Амерыканскага цэнтра – ён рэгулярна праводзіць лекцыі ў нашай анлайн-прасторы. Таму першая жывая сустрэча была доўгачаканай і вельмі цёплай.

    Пачуць выступленне прафесара беларусы маглі ў Беларускім Моладзевым Хабе, а таксама ў анлайн-фармаце. Пасля гадзіннай лекцыі спадара Голдфілда пачалося актыўнае абмеркаванне і дыскусія з зацікаўленай аўдыторыяй.

    Мы дзякуем Беларускаму Моладзеваму Хабу за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства і забеспячэнне трансляцыі. А таксама дзякуем усім, хто далучыўся да лекцыі. 

    Да новых сустрэч – у віртуальнай і рэальнай прасторы Амерыканскага цэнтра!

  • Лепшыя апавяданні Напісьменніцкага практыкума

    Лепшыя апавяданні Напісьменніцкага практыкума

    У верасні 2023 года пры падтрымцы Амерыканскага цэнтра быў аб’яўлены набор на курс пісьменніцы Ганны Златкоўскай “Напісьменніцкі практыкум”. Усяго за некалькі дзён арганізатары атрымалі больш за 120 заявак і адабралі 15 студэнтаў.

    Удзельнікі курса развівалі свае пісьменніцкія навыкі, вучыліся ствараць цікавыя сюжэты, практыкаваліся ў напісанні тэкстаў і даведваліся сакрэтныя прыёмы пісьма, как “зачапіць” чытача.

    Па выніку трох курсаў Амерыканскі цэнтр падрыхтаваў зборнік з найлепшымі тэкстамі выпускнікоў. Азнаёміцца ​​з тэкстамі вы можаце па спасылцы: https://americancenterminsk.org/best-stories-from-writing-workshops/