Традыцыйна ў сярэдзіне лістапада ва ўсім свеце праводзіцца тыдзень міжнароднай адукацыі. У межах гэтага тыдня Амерыканскі цэнтр сумесна з EducationUSA Belarus правядзе дзве сустрэчы, прысвечаныя акадэмічнай культуры і студэнцкаму жыццю ў ЗША!
Першая сустрэча пройдзе 18 лістапада ў 17:00 (па мінскім часе).
Вы даведаецеся, чым характэрны амерыканскія кампусы: як студэнты ўзаемадзейнічаюць адзін з адным, якія ў іх ёсць традыцыі, чым адметныя практыкі ацэньвання і ў чым адрозненне сацыяльнага асяроддзя.
Нашы спікеркі — Ізабэла, студэнтка Англа-Амерыканскага ўніверсітэта ў Празе і Аня, студэнтка бакалаўрыяту Амерыканскага ўніверсітэта ў Вашынгтоне — падзеляцца парадамі, як адаптавацца да культуры ЗША і выкарыстоўваць рэсурсы кампуса, каб узбагаціць свой досед.
Абавязкова далучайцеся, калі цікавіцеся вучобай і жыццём у ЗША!