Вебінар: ставім мэты і вучым англійскую для жыцця

Хочаце размаўляць па-англійску свабодна і ўпэўнена? Сутыкаецеся з цяжкасцямі пры пастаноўцы рэалістычных мэт? Шукаеце практычныя ідэі, якія дапамогуць выбудаваць сістэму для стабільнага прагрэсу? Запрашаем вас на гадзінны семінар і абмеркаванне, якія дапамогуць зразумець, колькі часу насамрэч займае вывучэнне англійскай мовы і якія стратэгіі выкарыстоўваюць паспяховыя «life-long learners».

Семінар правядзе Джэніфер Улер, рэгіянальная спецыялістка Дзярждэпартамента ЗША па англійскай мове ў Рызе. Яна падзеліцца досведам і падыходамі, якія дапамагаюць навучэнцам па ўсім свеце ставіць мэты, дасягаць іх і ператвараць вывучэнне англійскай у звычку на ўсё жыццё.

Падчас сустрэчы вы даведаецеся, як выбудаваць уласную стратэгію навучання, якія крокі можна зрабіць ужо цяпер і як закласці аснову для ўпэўненага старту ў новым годзе. Удзельнікі таксама атрымаюць падборку рэсурсаў і інструментаў, якія дапамогуць падтрымліваць матывацыю і развіваць моўныя навыкі ў доўгатэрміновай перспектыве.

Дата: 18 снежня, 19:00 (па мінскім часе)
Фармат: анлайн у Zoom

Рэгістрацыя

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *