Штучны інтэлект ужо стаў неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця. Ён раіць, што паглядзець на Netflix, дапамагае пісаць лісты, перакладае тэксты, выбірае маршрут у навігатары і нават можа ствараць музыку або маляваць.
На наступнай сустрэчы размоўнага клуба разам з Анэлі Арана, выкладчыцай англійскай мовы і прафесаркай універсітэта з Фларыды, пагаворым пра тое, як ШІ можа дапамагчы ў вывучэнні замежных моў, а таксама пра тое, якую будучыню нам рыхтуе імклівае развіццё тэхналогій штучнага інтэлекту.
Што будзе на сустрэчы:
- Абмяркуем, як ШІ змяняе паўсядзённае жыццё – ад галасавых памочнікаў да разумных рэкамендацый.
- Разбяром, як ШІ уплывае на працу і вучобу, і якія змены нас чакаюць у будучыні.
- Патрэніруемся абмяркоўваць тэхналогіі па-англійску.
- Пагаворым пра этыку ШІ – ці варта яго баяцца і якія рызыкі існуюць.
- Абмяркуем, як ШІ выкарыстоўваецца ў творчасці – ці можа ён ствараць сапраўднае мастацтва?
Чаму варта ўзяць удзел?
Удзел у размоўным клубе – цудоўная магчымасць палепшыць гутарковую англійскую мову з носьбітам, пашырыць слоўнікавы запас і пазнаёміцца з аднадумцамі, якія таксама вучаць англійскую і імкнуцца гаварыць свабодна і ўпэўнена.
Дата і час: 21 мая ў 20:00 (па мінскім часе)