Размоўны клуб: вывучаем англійскую праз мемы!

Мемы – гэта не проста смешныя выявы ў інтэрнэце. Яны адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё, культурныя асаблівасці, перадаюць погляды і настрой сучасных людзей. А яшчэ – гэта неверагодна эфектыўны спосаб вывучаць англійскую мову!

На сустрэчы нашага размоўнага клуба з Анэлі Арана, выкладчыцай універсітэта з Фларыды, мы разбярэм:

Што прымушае амерыканцаў смяяцца?
Зразумеем, якія жарты папулярныя, чаму яны становяцца віруснымі і як гумар адлюстроўвае каштоўнасці і звычкі ў ЗША.

Мемы як люстэрка паўсядзённага жыцця
Паглядзім на мемы, якія паказваюць звычайныя сітуацыі: вучобу, працу, сяброўства, лайфхакі амерыканцаў. Абмяркуем, якія з іх найбольш «пазнавальныя» для жыхароў ЗША і чаму.

Мемы + слэнг = жывая мова
На прыкладах мемаў пазнаёмімся з актуальнымі фразамі, выразамі і слэнгавымі словамі, якія сапраўды выкарыстоўваюцца ў размоўнай мове. Паспрабуем ужываць іх у дыялогах.

Культурны кантэкст і «hidden meanings»
Даведаемся, як мемы дапамагаюць разумець не толькі мову, але і лад мыслення амерыканцаў. Чаму адны жарты зразумелыя адразу, а іншыя патрабуюць ведання гісторыі, поп-культуры або актуальных падзей.

Далучайцеся да сустрэчы 14 студзеня ў 19:00 (па мінскім часе).

Рэгістрацыя

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *