Размоўны клуб – Learn English Through Pop Songs: From Elvis to Beyoncé

Музыка – адзін з самых захапляльных і эфектыўных спосабаў вывучаць мову.
На новай сустрэчы размоўнага клуба мы разбяром тэксты культавых поп-песень – ад Элвіса Прэслі да Беёнсэ – і навучымся разумець жывую англійскую мову ў натуральным кантэксце.

Мы засяродзімся на фразавых дзеясловах, слэнгу, ідыёмах і ўстойлівых выразах, што часта сустракаюцца ў песнях і актыўна выкарыстоўваюцца ў паўсядзённай гаворцы. Усё – у даступнай форме і з магчымасцю папрактыкавацца ў размове на англійскай.

Разам з Анэлі Арана – выкладчыцай і прафесаркай універсітэта з Фларыды – мы:

  • Паразважаем, як у песнях перадаюцца эмоцыі і сэнсы з дапамогай размоўнай мовы і выразных зваротаў;
  • Патрэніруемся ў разуменні англійскай мовы на слых, звяртаючы ўвагу на вымаўленне, рытм і інтанацыю;
  • Папрацуем з лексікай: даведаемся, як выкарыстоўваць выразы з песень у штодзённай зносінах;
  • Зразумеем, як кантэкст уплывае на значэнне слоў і чаму адны і тыя ж фразы могуць гучаць зусім па-рознаму ў розных песнях.

Наш размоўны клуб – гэта цудоўная магчымасць:

  • Пашырыць слоўнікавы запас;
  • Палепшыць разуменне англійскай мовы на слых;
  • Папрактыкавацца ў размоўнай англійскай з носьбітам мовы.

Далучайцеся!

Рэгістрацыя

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *