Адкрыты набор на другі паток курса. Пачатак – 5 чэрвеня.
Першы паток курса паспяхова завершаны, і мы з радасцю аб’яўляем набор на другі. Падаць заяўку можна да 3 чэрвеня (да 23:59 па мінскім часе). Удзел бясплатны, колькасць месцаў абмежаваная.
Пра курс
Курс распрацаваны спецыяльна для прадстаўнікоў крэатыўных індустрый: мастакоў, фатографаў, кінематаграфістаў, тэатралаў, артыстаў, пісьменнікаў і іншых прафесіяналаў у сферы мастацтва.
Праграма разлічана на ўдзельнікаў з узроўнем англійскай ад A2–B1 і вышэй.
Вы навучыцеся:
- выкарыстоўваць прафесійную лексіку ў сферы мастацтва і творчасці;
- прадстаўляць сябе і сваю творчасць на міжнароднай арэне;
- пісаць біяграфіі і матывацыйныя лісты;
- прасоўваць свае праекты праз сацыяльныя сеткі на англійскай мове;
- рыхтаваць грантавыя заяўкі і партфоліа;
- весці дзелавую камунікацыю ў мастацкім асяроддзі.
Курс будзе праходзіць у інтэрактыўным фармаце з акцэнтам на размоўную і пісьмовую практыку. Кожны ўдзельнік атрымае зваротную сувязь ад выкладчыцы і падрыхтуе фінальную прэзентацыю сваёй творчасці з выкарыстаннем атрыманага матэрыялу.
Выкладчыца
Курс вядзе Лоры Кабрэра – вопытная выкладчыца англійскай мовы з Фларыды. Лоры мае больш за 20 гадоў педагагічнага стажу і ступень магістра ў галіне прыкладной лінгвістыкі.
Заяўкі разглядаюцца на конкурснай аснове. Асаблівая ўвага надаецца матывацыі ўдзельнікаў.
Не ўпусціце шанец удасканаліць англійскую і падрыхтавацца да міжнароднай кар’еры ў свеце мастацтва!