Хочаце, каб ваш профіль заўважылі працадаўцы, пачалі запрашаць на сумоўі і адкрылася рэальная перспектыва кар’ернага росту? Тады гэты вэбінар для вас.
Чаму гэта важна:
- 70% рэкрутэраў шукаюць кандыдатаў менавіта ў LinkedIn
- Кожную хвіліну 8 чалавек знаходзяць там працу
Падчас вэбінара вы даведаецеся:
- Што такое LinkedIn і як ён дапамагае развіваць кар’еру
- Як аформіць профіль, каб зацікавіць HR-спецыялістаў
- Якія навыкі і дасягненні варта вылучыць
- Што і як публікаваць, каб вас заўважалі
- Як будаваць прафесійныя сувязі і развіваць нетворкінг
- Якой павінна быць этыка зносін і якія існуюць рэальныя прыклады з практыкі
Спікер:
Юлія Хвацік – выкладчыца права з 15-гадовым досведам, эксперт па прафесійных камунікацыях, лічбавым пазіцыянаванні і клінічнай юрыдычнай адукацыі.
Мова вэбінара: руская
Каму будзе карысна:
- Студэнтам і пачынаючым спецыялістам
- Тым, хто хоча развіваць кар’еру і пашыраць дзелавыя кантакты
Без лішняй тэорыі – толькі практычныя парады, натхненне і канкрэтныя крокі, якія можна адразу прымяніць. Пасля вэбінара вы дакладна захочаце абнавіць свой профіль і пачаць карыстацца LinkedIn з карысцю.
Дата і час: 27 мая ў 19:00 (па мінскім часе)