Беларусь пад іншым небам: у пошуках роднага мастацтва ў музеях Нью-Ёрка

Анлайн-сустрэча з Віктарам Марціновічам
10 ліпеня, 18:30 (па беларускім часе)
Мова сустрэчы – беларуская

Як выглядае мастацтва Беларусі праз прызму амерыканскага музейнага кантэксту? Ці магчыма адшукаць родныя матывы сярод экспазіцый МЕТ, MoMA ці Гугенхайма? І што робіць мастацтвазнаўца, апынуўшыся ў сэрцы аднаго з самых насычаных культурных гарадоў свету?

Віктар Марціновіч — пісьменнік, мастацтвазнаўца, Fulbright visiting scholar у Hunter College — запрашае на прэзентацыю-вандроўку па нью-ёркскіх музеях у пошуках нечаканых кантактаў з беларускім мастацтвам. Гэта не проста лекцыя, а асабістая гісторыя чалавека, які жыве не ў Манхэтэне ці Брукліне, а ў музеі — у сэнсе сваёй штодзённай прысутнасці ў ім і глыбокага асабістага захаплення мастацтвам.

Падчас размовы вы даведаецеся:

  • чым еўрапейскія мастацкія музеі прынцыпова адрозніваюцца ад амерыканскіх;
  • што азначае нью-ёркская арыентаванасць на калекцыянераў і часовыя выставы;
  • чаму Клойстэрс абавязковы да наведвання, нават калі там, здавалася б, няма беларускага мастацтва;
  • як у Цэнтральным парку знайсці статую, звязаную з Віцебскім княствам.

Удзел бясплатны. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая:
Рэгістрацыя

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *