Вы працуеце ў сферы медыцыны і хочаце палепшыць сваю прафесійную англійскую? Тады падавайце заяўку на наш бясплатны курс Medical English for Professionals!
Мэта гэтага курса – дапамагчы медыцынскім работнікам развіць навыкі зносін на англійскай мове, неабходныя для ўзаемадзеяння з пацыентамі, калегамі і іншымі спецыялістамі ў галіне аховы здароўя. Серыя семінараў была распрацавана такім чынам, каб удзельнікі маглі папрактыкавацца ў размоўнай мове, аўдзіраванні, чытанні і пісьме на англійскай мове, а таксама пазнаёміцца з надзейнымі і навукова абгрунтаванымі рэсурсамі.
Весці курс будзе вопытная выкладчыца з ЗША Джудзі Эмерсан. Джудзі мае больш чым дваццацігадовы вопыт выкладання англійскай мовы. На працягу трох гадоў яна працавала навуковым супрацоўнікам па англійскай мове ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША ў Манголіі, дзе адказвала за падрыхтоўку настаўнікаў, вывучэнне англійскай мовы для спецыяльных мэт і курсы англійскай мовы ў каледжы. У 2020 годзе Джудзі распрацавала семестравы курс англійскай мовы для медыцынскіх мэт і выкладала яго студэнтам медыцынскай школы Універсітэта Анауак (Пуэбла, Мексіка).
Акрамя таго, яна правяла серыю семінараў для ўрачоў, вучоных і выкладчыкаў англійскай мовы ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце ў Беларусі.
Курс працягнецца з сярэдзіны лютага па сярэдзіну красавіка 2025 года. Заняткі будуць праходзіць адзін раз у тыдзень у Zoom, а хатнія заданні студэнты будуць атрымліваць у Google Classroom.
Падаць заяўку могуць спецыялісты з веданнем англійскай мовы на ўзроўні A2 і вышэй.
Старт – 12 лютага. Дэдлайн для падачы заяўкі – 7 лютага (уключна).