Бясплатны курс Medical English for Professionals

Адкрыты набор на бясплатны анлайн-курс Medical English for Professionals, прызначаны для спецыялістаў у сферы медыцыны, якія жадаюць палепшыць прафесійную англійскую мову для працы з пацыентамі, калегамі і міжнароднай медыцынскай супольнасцю.

Аб курсе

Курс уключае серыю практычных семінараў, накіраваных на развіццё навыкаў маўлення, аўдзіравання, чытання і пісьма. Удзельнікі пазнаёмяцца з надзейнымі англамоўнымі медыцынскімі рэсурсамі і будуць актыўна практыкавацца ў прафесійнай камунікацыі.

Праграма курса

У межах навучання ўдзельнікі:

  • асвояць медыцынскую лексіку і працу з прафесійнымі крыніцамі
  • навучацца абмяркоўваць клінічныя выпадкі і пісаць медыцынскія рэзюмэ
  • адпрацуюць камунікацыю «лекар–пацыент» (прывітанне, збор анамнезу, абмеркаванне сімптомаў)
  • разгледзяць тэмы абследаванняў, пастаноўкі дыягназаў і выбару лячэння
  • падрыхтуюць і правядуць прэзентацыі на медыцынскія тэмы
  • пазнаёмяцца з AI-інструментамі для медыцынскіх даследаванняў і акадэмічнага пісьма
  • прадставяць фінальныя прэзентацыі

Выкладчык

Курс вядзе Джудзі Эмерсан – выкладчыца з ЗША з больш чым 20-гадовым досведам навучання англійскай мове міжнародных студэнтаў, у тым ліку медыцынскай англійскай.

Фармат навучання

  • заняткі праходзяць адзін раз на тыдзень па чацвяргах у 19:00 (мінскі час)
  • навучанне анлайн на платформе Zoom

Тэрміны правядзення

  • даты курса: з 9 красавіка па 11 чэрвеня
  • дэдлайн падачы заяўкі: 2 красавіка (уключна)

Патрабаванні да ўдзельнікаў

  • узровень англійскай мовы не ніжэй за B1

Сертыфікат

Удзельнікі, якія паспяхова выканаюць патрабаванні курса і прадставяць фінальную прэзентацыю, атрымаюць сертыфікат.

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *