Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Новае анлайн-падарожжа па нацыянальных парках Амерыкі – далучайцеся!

У верасні разам з доктарам Лі А. Фэроў мы адправімся ў новае анлайн-падарожжа – у штат Юта да Скалістых гор, каб даследаваць нацыянальныя паркі Заён, Брайс-Каньён і Арчэс.

Яны, магчыма, менш вядомыя за тыя, пра якія мы казалі на мінулых сустрэчах, але адназначна заслугоўваюць не менш увагі. Гэтыя паркі з’яўляюцца яркімі праявамі магутнасці прыродных сіл – ветры, вады і асаблівасцяў геалогіі.

Заён уключае дзевяць геалагічных фармацый, у якіх прадстаўлены адклады ўзростам 150 мільёнаў гадоў! Брайс-Каньён – гэта гіганцкі прыродны амфітэатр уздоўж усходняга боку плато Паўнтсаўгант, створаны эрозіяй. А ў парку Арчэс знаходзіцца больш за 2000 прыродных арак, створаных з пяшчаніку, у тым ліку вядомая «Вытанчаная арка».

Далучайцеся да сустрэчы 16 верасня а 19-й гадзіне па мінскім часе.

Зарэгістравацца

Leave a comment