Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Нью-Ёрк на вялікім экране – тэма новай сустрэчы Размоўнага клуба Амерыканскага цэнтра

Сябры, запрашаем на новую сустрэчу размоўнага клуба з ураджэнцам Нью-Ёрка і выпускніком Прынстана Джо Шыплі!

На гэты раз Джо прапануе пагаварыць аб тым, як Нью-Ёрк прадстаўлены ў кіно і на вялікім экране, і як гэта ўплывае на вобраз горада, які ніколі не спіць.

На сустрэчы мы абмяркуем:

  • Якія фільмы, знятыя ў Нью-Йорку, сталі культавымі і чаму?
  • Як папулярныя фільмы і тв-шоу перадаюць унікальную атмасферу горада?
  • Якія месцы з фільмаў сталі знакавымі для горада і кропкамі прыцягнення турыстаў?
  • Як кінаіндустрыя ўплывае на наша ўспрыманне гарадоў, такіх як Нью-Ёрк?

Не прапусціце магчымасць папрактыкаваць сваю англійскую з носьбітам і дакрануцца да магіі Нью-Ёрка праз досвед яго карэннага жыхара!

Сустрэча пройдзе 28 студзеня ў 19.00 (па мінскім часе).

Зарэгістравацца

Leave a comment