Дата: 17 чэрвеня
Час: 19:00 (па мінскім часе)
Ці можна захоўваць сваю ідэнтычнасць у шматкультурным грамадстве? Чаму індзейцы саромеюцца сваёй мовы, а дзеці эмігрантаў часта адмаўляюцца ад каранёў? Ці мае беларуская мова нешта агульнае з індзейскімі?
На сустрэчы з Палінай Маслянковай – магістаркай філалогіі, адукатаркай і ўдзельніцай праграмы Open World-2025 – паразважаем пра мову, культуру і ідэнтычнасць у ЗША і Беларусі.
Абмяркуем:
- жыццё і самакіраванне карэнных народаў Амерыкі;
- рэзервацыі, рада старэйшын, абрады і сучасныя выклікі;
- страта і адраджэнне мовы: што перашкаджае, а што дапамагае;
- моўны сорам, цкаванне і страх перад памылкамі;
- адукацыйныя праблемы: недахоп школ, падручнікаў, медыя;
- што агульнага паміж індзейскімі мовамі і беларускай;
- стаўленне да трасянкі, роля эліт, сацыяльны ліфт;
- досвед некарэнных жыхароў ЗША – дзеці і бацькі эмігрантаў;
- страта мовы і пачуццё віны;
- чаму дзеці з мексіканскімі каранямі часта не вяртаюцца на радзіму – і што гэта можа сказаць пра нас саміх.
Паліна таксама падзеліцца асабістымі гісторыямі і ўражаннямі ад сустрэч з прадстаўнікамі племені Tohono O’odham, візітаў у музеі і назіранняў за тым, як адбываецца інтэграцыя ў амерыканскае грамадства, калі ты прадстаўнік уразлівай супольнасці.
Запрашаем усіх, каго цікавіць тэма мовы, культурнай ідэнтычнасці і досведу жыцця ў ЗША.
Пакінуць адказ