6 лютага разам з EducationUSA Belarus запрашаем вас на вебінар, прысвечаны мастацтву публічных выступаў і інтэрв’ю!
Разам з амерыканскімі студэнткамі Аняй Вільсан і Ізабэлай Бабінскай мы будзем вучыцца рабіць моцнае ўражанне на слухачоў, ці то любы публічны выступ ці праходжанне сумоўя. Вы таксама даведаецеся аб метадах зніжэння трывожнасці перад выступленнем, спосабах эфектыўна даносіць свае думкі, а таксама аб тым, як выгадна падкрэсліць свае моцныя бакі.
Калі: 6 лютага ў 17.00 па мінскім часе;
Працягласць: да 1 гадзіны (уключаючы квіз і сесію пытанне-адказ);
Мова: англійская.
Далучайцеся да нас, каб палепшыць навык публічных выступаў і павысіць свой прафесійны і акадэмічны ўзровень!