Што такое штучны інтэлект (AI) і якую ролю ён адыгрывае ў навучанні англійскай мове? Якія перавагі дае выкарыстанне AI для планавання урокаў? Якія інструменты AI даступныя для навучання замежнай мове (уключаючы інструменты для навучання лексіцы і граматыцы)? Як інтэграваць AI-згенераваныя практыкаванні ў навучанне? На гэтыя і іншыя пытанні дапамагла знайсці адказы ўдзельнікам курса Крысціна Кейваж – спецыялістка па англійскай мове, выкладчыца, пісьменніца і трэнер для настаўнікаў.
На курсе «Harnessing AI for Effective English Teaching» Крысціны Кейваж настаўнікі пазнаёміліся з самымі папулярнымі AI-платформамі, зразумелі, як прыдумляць з іх дапамогай заданні для школьнікаў і студэнтаў, а таксама навучыліся генераваць навучальныя планы і шмат іншага.