Калі: 27 сакавіка ў 17:00 (па мінскім часе)
Працягласць: 1 гадзіна
Час – адзін з самых каштоўных рэсурсаў студэнта, але эфектыўна кіраваць ім не заўсёды проста, асабліва пры падрыхтоўцы да паступлення ва ўніверсітэт або ва ўмовах напружанага навучальнага графіка.
У фармаце інтэрактыўнага вэбінара мы разбяром ключавыя стратэгіі тайм-мэнэджменту, якія дапамогуць вам:
- Падзяляць складаны працэс паступлення ў амерыканскія ўніверсітэты на этапы;
- Трымаць дэдлайны пад кантролем;
- Арганізаваць свой навучальны працэс як гэта робяць амерыканскія студэнты;
- Знайсці баланс паміж вучобай, пазакласнымі заняткамі і асабістым жыццём.
Вас чакаюць рэальныя прыклады, практычныя парады і карысныя практыкаванні, якія дапамогуць вам павысіць прадуктыўнасць, паменшыць стрэс і навучыцца ўпэўнена ісці да сваіх мэт!
Гатовы ўзяць кіраванне часам у свае рукі? Тады далучайцеся!