Як амерыканцы ставяцца да сваёй архітэктуры, гісторыі і памяці? Якія сэнсы яны ўкладаюць у старыя будынкі? Чаму яны так упэўнена гавораць пра сваё мінулае? І якое дачыненне гэта мае да нас, беларусаў? (Спойлер: мае. І нам сапраўды варта менш саромецца).
Запрашаем на сустрэчу з гісторыкам Сцяпанам Стурэйкам, які падзеліцца ўражаннямі і разважаннямі пасля паездкі па 10 штатах ЗША і дзясяткам гарадоў. Гэта не проста аповед пра славутасці, а погляд спецыяліста па культурнай спадчыне, які даследаваў, як амерыканцы ўспрымаюць сваю гісторыю і культуру.
Што вас чакае?
- Паглыбленне ў амерыканскую культуру праз прызму архітэктуры і гісторыі;
- Параўнанне ўспрымання гістарычнай памяці ў ЗША і Беларусі;
- Адказы на пытанні: як амерыканцы ставяцца да свайго мінулага і што мы можам з гэтага вынесці для сябе?
Калі: 15 траўня ў 19:00 па мінскім часе
Мова: руская
Працягласць: 1 гадзіну
Спікер: Сцяпан Стурэйка – гісторык, культурны антраполаг, доктар гуманітарных навук, дацэнт Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта.
Не прамініце шанец убачыць Амерыку вачыма эксперта і даведацца, як яе культурная спадчына можа быць карыснай для нас.