Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША прапануем паглядзець тэматычныя лекцыі на Youtube-канале Амерыканскага цэнтра.
The Woman Vote and American Presidential Elections
Прафесар Дэвід Голдфілд, вядомы амерыканскі гісторык, пісьменнік і рэжысёр расказвае пра тое, як галасуюць жанчыны ў ЗША. Права голасу ў Злучаных Штатах жанчыны атрымалі ў 1920 годзе. Многія мужчыны думалі, што жанчыны будуць галасаваць гэтак жа, як і яны. Аднак з цягам часу стала зразумела, што гэта не так. Разуменне таго, як і чаму ўзнік гэты падзел, і чаму ён захоўваецца да гэтага часу, дапамагае лепш зразумець змены ў амерыканскай палітыцы і ключавыя тэмы, якія ўплываюць на прэзідэнцкія выбары.
Corruption in Authoritarian Regimes
Дацэнт Універсітэта Ліхай Дзініса Дуванава прэзентуе сваю новую кнігу пра тое, як карупцыя і рэгуляванне ўплываюць на аўтарытарныя рэжымы, а таксама дзеліцца сваім вопытам і ведамі аб палітычнай эканоміі карупцыі. Даследчыца таксама расказвае, як міжнародныя актары выкарыстоўваюць інфармацыю для ўплыву на палітычныя працэсы, у тым ліку на выбары ў ЗША.
Election 2022 by Prof. David Goldfield
Прамежкавыя выбары ў ЗША ў 2022 годзе эксперты называлі найважнейшымі прамежкавымі выбарамі для некалькіх пакаленняў, паколькі дэмакраты і рэспубліканцы разыходзяцца ў многіх важных пытаннях. Аб гэтых разыходжаннях, а таксама асаблівасцях дзвюх галоўных партый у ЗША расказвае прафесар Дэвід Голдфілд.