Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Афлайн-сустрэча ў Варшаве: вучоба і прафесійнае развіццё ў ЗША

Калі: 30 сакавіка ў 12.00

Дзе: Варшава, прастора «Душэўнае месца», Chmielna 21-21

Працягласць: 2 гадзіны

Спікеры: Віктар Хоцім, супрацоўнік офіса EducationUSA Belarus, эксперт у сферы адукацыі ў ЗША з 1999 года; Алеся Песанка, менеджэр American Center Minsk.

Запрашаем школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх, хто зацікаўлены ў навучанні і прафесійным развіцці ў ЗША!

На сустрэчы вы даведаецеся:

  • Якія адукацыйныя праграмы ўраду ЗША даступныя беларусам;
  • Як паступіць у амерыканскую ВНУ на любым узроўні навучання;
  • Якія існуюць праграмы і праекты для беларусаў ад Амерыканскага Цэнтра;

І прыемны бонус: два самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэчы атрымаюць бясплатны код на здачу экзамена па англійскай мове VTEST.COM

Не прапусціце магчымасць зрабіць першы крок да свайго навучання і прафесійнага развіцця ў Злучаных Штатах!

Зарэгістравацца

З нецярпеннем чакаем сустрэчы!

Leave a comment