Працягваецца серыя сустрэч Alumni Series – вэбінараў з выпускнікамі амерыканскіх адукацыйных праграм, якія дзеляцца сваім досведам, падыходамі і карыснымі інструментамі.
Запрашаем педагогаў і онлайн-рэпетытараў на бясплатны вэбінар з Вадзімам Кручковым – метадыстам, выкладчыкам матэматыкі і праграмавання, экспертам у галіне EdTech. За больш чым 10 гадоў Вадзім навучыў сотні вучняў, стварыў уласныя адукацыйныя праграмы і дапамагае педагогам па ўсім свеце ўкараняць тэхналогіі ў навучанне.
На вэбінары вы даведаецеся:
- як эфектыўна выкарыстоўваць платформы Wordwall, Zoom, Quizizz і Canva для павышэння інтэрактыву на ўроках;
- якія матэматычныя сайты дапамогуць заахвоціць вучняў і арганізаваць практыку;
- як хутка ствараць квізы з PDF з дапамогай штучнага інтэлекту;
- як наладзіць бясплатную сістэму запісу вучняў праз Google Календар;
- атрымаеце аўтарскую табліцу для ўліку наведвальнасці і аўтаматычнага падліку аплат і даходу (падарунок удзельнікам).
Да вэбінара (пасля рэгістрацыі) вы атрымаеце падборку лепшых інтэрактыўных платформаў з кароткімі апісаннямі па групах (гульні, квізы, візуалізацыя, сумесная праца).
Дата і час: 23 чэрвеня, 18:00 (па Мінску)
Фармат: онлайн праз Zoom
Удзел бясплатны.
Калі хочаце зрабіць онлайн-заняткі больш цікавымі, а падрыхтоўку – прасцейшай і хутчэйшай, далучайцеся да вэбінара!
Пакінуць адказ