Працягваем Alumni Series – цыкл сустрэч з выпускнікамі амерыканскіх адукацыйных праграм, якія дзеляцца сваім досведам, падыходамі і практычнымі інструментамі.
На гэты раз нашым спікерам стане Генадзь Мацкевіч, удзельнік праграмы UGRAD 2024, які вучыўся ў West Liberty University (ЗША) па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне». Сёння ён працуе ў сферы нерухомасці ў Еўропе і ААЭ, а таксама працягвае навучанне ў Аўстрыі.
Дата: 24 ліпеня
Час: 18:30 (па мінскім часе)
Фармат: анлайн-сустрача на платформе Zoom
Падчас вэбінара Генадзь падзеліцца асабістай гісторыяй адаптацыі ў амерыканскім універсітэце:
- як гэта – быць замежным студэнтам у ЗША;
- з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца пачаткоўцы – ад моўных бар’ераў да побытавых звычак;
- што такое культурны шок і як яго пераадолець;
- якія стратэгіі дапамагаюць справіцца са стрэсам, знайсці сяброў і адчуваць сябе ўпэўнена ў новай асяроддзі;
- што здзіўляе, натхняе і змяняе мысленне падчас навучання ў ЗША.
Каму будзе карысна:
Студэнтам, выкладчыкам, будучым удзельнікам міжнародных праграм, а таксама ўсім, хто цікавіцца адукацыйнай сістэмай ЗША і хоча лепш падрыхтавацца да вучобы за мяжой.
Рэальныя гісторыі, шчыры погляд і практычныя парады – усё, што дапаможа лепш адаптавацца ў новай адукацыйнай прасторы.
Рэгістрацыя
Далучайцеся да вэбінара!
Пакінуць адказ