Вэбінар: Як напісаць моцны матывацыйны ліст для паступлення

Матывацыйны ліст – адзін з ключавых дакументаў пры падачы на адукацыйныя праграмы і паступленні ва ўніверсітэты. Менавіта з яго прыёмная камісія разумее вашу матывацыю, мэты і тое, наколькі вы адпавядаеце праграме.

Але на практыцы многія лісты выглядаюць аднолькава: агульныя фразы, пераказ рэзюмэ і адсутнасць выразнай структуры. У выніку нават моцныя кандыдаты могуць згубіцца сярод іншых заявак. На вэбінары разбяром, як напісаць матывацыйны ліст, які ўзмоцніць вашу заяўку.

Пра што пагаворым:
• Якую ролю матывацыйны ліст адыгрывае пры паступленні і ўдзеле ў адукацыйных праграмах
• Як пабудаваны матывацыйны ліст: зразумелая структура і логіка тэксту
• Што абавязкова павінна быць у матывацыйным лісце
• Як паказаць сваю матывацыю без клішэ і шаблонных фармулёвак
• Частыя памылкі, з-за якіх ліст становіцца слабым
• Практычныя парады, якія дапамогуць зрабіць тэкст пераканаўчым і лёгкім для ўспрымання
• Адказы на пытанні ўдзельнікаў

Спікер:
Віктар Хоцім – супрацоўнік EducationUSA Belarus і эксперт па амерыканскай адукацыі з 1999 года.

Для каго:
• Абітурыенты і студэнты, якія плануюць паступленне за мяжу
• Удзельнікі адукацыйных праграм і грантаў
• Тыя, каму трэба напісаць матывацыйны ліст, але незразумела, з чаго пачаць
• Усе, хто хоча зрабіць сваю заяўку мацнейшай

Дата і час:
25 сакавіка, 17:00 (па мінскім часе)

Рэгістрацыя

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *