Alumni Series: анлайн-вэбінар «Xenoglossophobia: як спраўляцца з трывогай пры выкарыстанні замежнай мовы»

Трывога падчас размовы на замежнай мове знаёмая амаль кожнаму. Нават калі ў вас добры ўзровень, словы могуць «застраваць», голас – дрыжаць, а ўпэўненасць – знікаць. Гэтая з’ява называецца xenoglossophobia. Але добрая навіна ў тым, што з гэтым можна працаваць.

Запрашаем вас на практычны анлайн-вэбінар з Таняй Шманоўскай – выкладчыцай англійскай мовы з 21-гадовым досведам працы, спецыялісткай па навучанні дарослых студэнтаў прасунутага ўзроўню, уладальніцай сертыфікатаў IHC і DELTA Module 1. Таня таксама навучалася гештальт-тэрапіі, траўматэрапіі і групавой тэрапіі, што дазваляе ёй спалучаць моўнае навучанне з псіхалагічнымі інструментамі падтрымкі студэнтаў. У 2019 годзе разам з псіхааналітыкам Марынай Катыняй Таня стварыла Anti-Anxiety Crash Course – праграму, якая паспяхова праводзіцца дагэтуль.

На вэбінары мы:
▸ разбяром механізм узнікнення моўнай трывогі і зразумеем, чаму яна ўзнікае нават у моцных студэнтаў;
▸ вывучым практычныя тэхнікі і практыкаванні, якія лёгка ўкараняць у заняткі з дарослымі навучэнцамі;
▸ асвоім стратэгіі самадапамогі для тых, хто выкарыстоўвае замежную мову ў працы і паўсядзённым жыцці – незалежна ад таго, англійская гэта, польская, літоўская ці любая іншая мова;
▸ пазнаёмімся з практыкаваннямі для самастойнай практыкі па-за заняткамі.

Фармат: збалансаванае спалучэнне тэорыі і практыкі
Аўдыторыя: выкладчыкі, студэнты і ўсе зацікаўленыя
Працягласць: 50–60 хвілін
Мова: руская

Далучайцеся, каб навучыцца ператвараць моўную трывогу з перашкоды ў рэсурс і гаварыць на замежнай мове больш упэўнена.

Зарэгістравацца

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *