Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Запрашаем на квіз «Як добра вы ведаеце медыя?»

Працягваем паглыбляцца ў свет медыя і вучыцца правільна з ім узаемадзейнічаць, каб дзіджытал сфера дапамагала нам у рэальным жыцці, а не захоплівала ўсю нашу ўвагу.

Запрашаем вас на квіз, які пакажа, наколькі добра вы ведаеце і арыентуецеся ў медыя. Мы пазнаёмімся з лексікай, звязанай са СМІ, а таксама абмяркуем плюсы і мінусы розных сродкаў масавай інфармацыі.

Весці сустрэчу будзе прафесарка з ЗША Анэлі Арана. У Анэлі 15-гадовы досвед выкладання англійскай мовы студэнтам самых розных узростаў і нацыянальнасцяў.

Далучайцеся да нас 25 ліпеня ў 19.00 (па мінскім часе), каб павысіць сваю медыяграматнасць і ў інтэрактыўнай форме папрактыкаваць англійскую.

Регистрация

Leave a comment

Sign up for our exclusive newsletter!