Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Запрашаем на сустрэчу са студэнткай каледжа Ліхайскага ўніверсітэта Алексай Круз

А вы ведаеце, чым адрозніваецца амерыканскі каледж ад універсітэта? Прыходзьце на анлайн-сустрэчу EducationUSA Belarus са студэнткай каледжа Ліхайскага ўніверсітэта Алексай Круз каб даведацца больш!

Каледжы ў ЗША – гэта шырокі спектр навучальных устаноў, але аб’ядноўвае іх той факт, што яны накіраваны толькі на навучанне прафесіі, без даследчай або навуковай дзейнасці. Ва ўніверсітэтах жа не толькі выкладаюць праграмы бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры, але і праводзяць даследчую або навуковую працу.

Алекса Круз вывучае псіхалогію і мастацтва ў каледжы Ліхайскага ўніверсітэта, а цяпер знаходзіцца ў Вільні ў якасці стажоркі American Councils. На сустрэчы Алекса распавядзе пра працэс паступлення ў амерыканскі каледж – ад тэрмінаў і фармату падачы заяўкі да падрыхтоўкі рэкамендацыйных лістоў.

Сустрэча пройдзе 27 чэрвеня а 17:00 паводле мінскага часу.

Зарэгістравацца

Leave a comment

Sign up for our exclusive newsletter!