Loading Events

« All Events

Адукацыя ў ЗША – гэта рэальна: бясплатныя магчымасці для беларусаў

July 30 / 5:00 pm6:30 pm CEST

Марыце вучыцца, развівацца ці будаваць міжнародную кар’еру? Злучаныя Штаты Амерыкі прапануюць шырокі выбар адукацыйных і прафесійных праграм для школьнікаў, студэнтаў, спецыялістаў і прадпрымальнікаў з Беларусі.

Запрашаем на анлайн-прэзентацыю, дзе эксперт па амерыканскай адукацыі Віктар Хоцім раскажа, як трапіць у ЗША па цалкам фінансаваных праграмах.

Падчас сустрэчы вы даведаецеся:

  • Пра актуальныя праграмы абмену, грантаў і стажыровак
  • Як паступіць у амерыканскія ўніверсітэты: бакалаўрыят, магістратура, аспірантура
  • Якія рэсурсы і кансультацыі прапануе EducationUSA для падрыхтоўкі да паступлення
  • Рэальныя гісторыі беларусаў, якія ўжо вучацца і працуюць у ЗША
  • Атрымаеце адказы на свае пытанні

Звярніце ўвагу: Шматлікія праграмы пакрываюць усе выдаткі – навучанне, пералёт, пражыванне і медыцынскую страхоўку.

Хто можа ўдзельнічаць:

  • Старшакласнікі і іх бацькі
  • Студэнты і выпускнікі
  • Маладыя спецыялісты і вопытныя прафесіяналы
  • Прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый, прадпрымальнікі, актывісты
  • Усе, хто цікавіцца адукацыяй або прафесійным досведам у ЗША

Details

Date:
July 30
Time:
5:00 pm – 6:30 pm CEST

Upcoming Events