Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Кар’ерны рост праз LinkedIn – практычны вэбінар

Хочаце, каб ваш профіль заўважылі працадаўцы, пачалі запрашаць на сумоўі і адкрылася рэальная перспектыва кар’ернага росту? Тады гэты вэбінар для вас.

Чаму гэта важна:

  • 70% рэкрутэраў шукаюць кандыдатаў менавіта ў LinkedIn
  • Кожную хвіліну 8 чалавек знаходзяць там працу

Падчас вэбінара вы даведаецеся:

  • Што такое LinkedIn і як ён дапамагае развіваць кар’еру
  • Як аформіць профіль, каб зацікавіць HR-спецыялістаў
  • Якія навыкі і дасягненні варта вылучыць
  • Што і як публікаваць, каб вас заўважалі
  • Як будаваць прафесійныя сувязі і развіваць нетворкінг
  • Якой павінна быць этыка зносін і якія існуюць рэальныя прыклады з практыкі

Спікер:
Юлія Хвацік – выкладчыца права з 15-гадовым досведам, эксперт па прафесійных камунікацыях, лічбавым пазіцыянаванні і клінічнай юрыдычнай адукацыі.

Мова вэбінара: руская

Каму будзе карысна:

  • Студэнтам і пачынаючым спецыялістам
  • Тым, хто хоча развіваць кар’еру і пашыраць дзелавыя кантакты

Без лішняй тэорыі – толькі практычныя парады, натхненне і канкрэтныя крокі, якія можна адразу прымяніць. Пасля вэбінара вы дакладна захочаце абнавіць свой профіль і пачаць карыстацца LinkedIn з карысцю.

Дата і час: 27 мая ў 19:00 (па мінскім часе)


Рэгістрацыя

Leave a comment