Book Business Club: Leading Change — не проста абмеркаванне кнігі

Наступная сустрэча Book Business Club адбудзецца 30 красавіка — і гэта будзе нешта большае, чым проста размова пра кнігу.

Мы возьмем за аснову кнігу Leading Change аўтарства John Kotter, але сустрэча пройдзе ў фармаце практычнага воркшопа з запрошаным госцем — Richard Wunakott, дыпламатам з Пасольства ЗША ў Вільнюсе з досведам у глабальным кіраванні і бізнесе.

Рычард не проста раскажа пра кнігу — ён падзеліцца рэальнымі кейсамі са сваёй працы ў дзяржаўных структурах Каліфорніі, дзе ідэі Котэра дапамагалі рэалізоўваць змены.

Што вас чакае

1. Кароткая лекцыя (20–30 хв)
Разбяром ключавую ідэю Котэра: чаму 70% змен правальваюцца і ў чым розніца паміж «кіраваць зменамі» і «лідаваць зменамі».
Таксама пройдземся па 8 кроках Котэра як сістэме, якая стварае рух і вынік.

2. Практыка (20–30 хв)
Інтэрактыўная праца ў групах: не пра тое, як зрабіць добра, а наадварот — як праваліць змены.
А пасля — як гэтаму супрацьстаяць. Гэта дапаможа лепш убачыць рэальныя рызыкі.

3. Разбор і абмеркаванне (20–30 хв)
Кожная група прадставіць вынікі ў фармаце кароткіх «breaking news».
Абмяркуем, якія рашэнні сапраўды працуюць, а якія — толькі выглядаюць добра.

Галоўная думка

Змены — гэта не пра працэсы і табліцы, а пра людзей, паводзіны і ўспрыманне.

Далучайцеся, калі хочаце не проста абмеркаваць кнігу, а рэальна развіць навык працы са зменамі.

🗓️ 30 красавіка, 19:00 (мінскі час)

Рэгістрацыя

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *