Як пераадолець няёмкія паўзы і пачаць размову на англійскай: мастацтва small talk з Джэніфер Улер

Ветлівая размова з незнаёмымі людзьмі на англійскай мове можа быць няпростай – асабліва калі ў вашай культуры small talk не з’яўляецца звыклай часткай зносін. Аднак у англамоўным свеце гэта не проста фармальнасць, а важны элемент сяброўскіх, дзелавых і паўсядзённых зносін.

Запрашаем на адкрытую анлайн-сустрэчу з Джэніфер Улер – рэгіянальнай спецыялісткай па выкладанні англійскай мовы пры Дзярждэпартаменце ЗША (Рыга), каб разабрацца, чаму small talk мае такое значэнне, як карыстацца ім упэўнена і камфортна ў розных сітуацыях.

Падчас сустрэчы вы:

  • даведаецеся, якую ролю адыгрывае small talk у англамоўнай культуры;
  • зразумееце, якія тэмы дарэчныя, а якіх лепш пазбягаць;
  • падрыхтуеце ўніверсальныя фразы і пытанні для розных сітуацый;
  • атрымаеце практычныя парады і магчымасць адпрацаваць навыкі маўлення і разумення на слых у жывой размове.

Сустрэча будзе інтэрактыўнай – мы не толькі паслухаем, але і папрактыкуемся ў дыялогах з іншымі ўдзельнікамі.

Анлайн-сустрэча – 5 чэрвеня ў 19:00 (па мінскім часе)

Рэгістрацыя

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *