Анлайн-сустрэча з Віктарам Марціновічам
10 ліпеня, 18:30 (па беларускім часе)
Мова сустрэчы – беларуская
Як выглядае мастацтва Беларусі праз прызму амерыканскага музейнага кантэксту? Ці магчыма адшукаць родныя матывы сярод экспазіцый МЕТ, MoMA ці Гугенхайма? І што робіць мастацтвазнаўца, апынуўшыся ў сэрцы аднаго з самых насычаных культурных гарадоў свету?
Віктар Марціновіч — пісьменнік, мастацтвазнаўца, Fulbright visiting scholar у Hunter College — запрашае на прэзентацыю-вандроўку па нью-ёркскіх музеях у пошуках нечаканых кантактаў з беларускім мастацтвам. Гэта не проста лекцыя, а асабістая гісторыя чалавека, які жыве не ў Манхэтэне ці Брукліне, а ў музеі — у сэнсе сваёй штодзённай прысутнасці ў ім і глыбокага асабістага захаплення мастацтвам.
Падчас размовы вы даведаецеся:
- чым еўрапейскія мастацкія музеі прынцыпова адрозніваюцца ад амерыканскіх;
- што азначае нью-ёркская арыентаванасць на калекцыянераў і часовыя выставы;
- чаму Клойстэрс абавязковы да наведвання, нават калі там, здавалася б, няма беларускага мастацтва;
- як у Цэнтральным парку знайсці статую, звязаную з Віцебскім княствам.
Удзел бясплатны. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая:
Рэгістрацыя
Пакінуць адказ