Адкрыта рэгістрацыя на 5 анлайн-курсаў MOOC для прафесійнага і моўнага развіцця

З ліпеня па верасень 2025 года стартуе серыя бясплатных анлайн-курсаў (MOOC), накіраваных на развіццё прафесійных кампетэнцый і навыкаў англійскай мовы. Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, студэнты, спецыялісты розных сфер і ўсе, хто зацікаўлены ў развіцці кар’еры і павышэнні кваліфікацыі.

Курсы даступныя ў зручным анлайн-фармаце, разлічаныя на гнуткі графік навучання і падыходзяць слухачам з розным узроўнем валодання англійскай мовай.

Professional Development for Teacher Trainers (курс з выкладчыкам)

Курс для выкладчыкаў, якія хочуць навучыцца распрацоўваць і праводзіць эфектыўныя трэнінгі для калег. Удзельнікі авалодаюць метадамі планавання, правядзення і ацэнкі навучальных мерапрыемстваў, а таксама атрымаюць практычныя інструменты для працы ў адукацыйным асяроддзі.
Фармат: з выкладчыкам
Рэгістрацыя: з 23 чэрвеня па 25 жніўня 2025
Даты правядзення: з 28 ліпеня па 1 верасня 2025
Рэгістрацыя

English as a Medium of Instruction (самастойны курс)

Курс для тых, хто выкладае або плануе выкладаць прадметы на англійскай мове. Удзельнікі пазнаёмяцца з тэорыяй і практыкай EMI (англійская як мова выкладання), навучацца адаптаваць навучальныя праграмы і распрацоўваць матэрыялы, якія дапамагаюць лепш засвойваць прадмет.
Фармат: самастойнае навучанне
Рэгістрацыя: з 14 ліпеня па 29 верасня 2025
Даты правядзення: з 14 ліпеня па 6 кастрычніка 2025
Рэгістрацыя

English for Career Development (самастойны курс)

Практычны курс для развіцця моўных і прафесійных навыкаў. У рамках навучання ўдзельнікі навучацца складаць эфектыўныя рэзюмэ і суправаджальныя лісты, рыхтавацца да суразмоўяў і ўпэўнена арыентавацца ў міжнародным прафесійным асяроддзі.
Фармат: самастойнае навучанне
Аб’ём: 5 модуляў па 3–5 гадзін кожны
Рэгістрацыя: з 7 ліпеня па 22 верасня 2025
Даты правядзення: з 7 ліпеня па 29 верасня 2025
Рэгістрацыя

English for Business and Entrepreneurship (самастойны курс)

Курс для тых, хто хоча развіць дзелавую англійскую мову і атрымаць базавыя веды ў галіне бізнесу і прадпрымальніцтва. Удзельнікі вывучаць прафесійную лексіку, авалодаюць навыкамі дзелавых зносін і разбяруцца ў асновах вядзення ўласнага бізнесу.
Фармат: самастойнае навучанне
Аб’ём: 5 модуляў па 3–5 гадзін
Рэгістрацыя: з 7 ліпеня па 22 верасня 2025
Даты правядзення: з 7 ліпеня па 29 верасня 2025
Рэгістрацыя

English for Tourism Professionals (самастойны курс)

Курс распрацаваны для спецыялістаў і студэнтаў сферы турызму. Праграма ўключае развіццё прафесійнай лексікі, а таксама навыкаў вуснай і пісьмовай камунікацыі на англійскай мове ў працоўных сітуацыях.
Фармат: самастойнае навучанне
Аб’ём: 5 модуляў па 3–5 гадзін
Рэгістрацыя: з 14 ліпеня па 29 верасня 2025
Даты правядзення: з 14 ліпеня па 6 кастрычніка 2025
Рэгістрацыя

Перавагі ўдзелу
– Бясплатны доступ да матэрыялаў
– Магчымасць вучыцца ў зручны час
– Сертыфікат пасля паспяховага завяршэння
– Актуальныя і практычныя тэмы
– Курсы падыходзяць для розных узроўняў валодання англійскай

Калі вы імкнецеся да прафесійнага росту і хочаце палепшыць узровень англійскай мовы, гэтыя курсы – выдатная магчымасць зрабіць першы крок.

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *