Семінар па small talk з Джэніфер Улер

Small talk – гэта больш, чым проста абмен фразамі пра надвор’е. Гэта навык, які дапамагае лёгка заводзіць кантакты, адчуваць сябе ўпэўнена ў новых кампаніях і вальней размаўляць на англійскай мове.

Запрашаем вас на інтэрактыўны воркшоп з Джэніфер Улер, рэгіянальнай спецыялісткай Дзяржаўнага дэпартамента ЗША па англійскай мове ў Рызе. На семінары вы даведаецеся пра карысныя прыёмы для пачатку і падтрымання размовы на англійскай і адразу зможаце прымяніць іх на практыцы.

Што вас чакае:

  • Простыя тэхнікі, якія дапамогуць «разгаварыць» суразмоўцу
  • Практычныя практыкаванні і імправізацыя ў парах
  • Магчымасць пагутарыць, пасмяяцца і папрактыкавацца ў бегласці мовы
  • Новы погляд на тое, як «маленькія размовы» адкрываюць вялікія магчымасці

Дата і час: 29 верасня, 18:30 (па мінскім часе)
Фармат: онлайн у Zoom

Рэгістрацыя

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *