Свет змяняецца ўсё хутчэй, і звыклыя веды састарваюцца хутчэй, чым калі-небудзь. Сёння перамагае не той, хто «аднойчы вывучыў і ведае», а той, хто ўмее пастаянна вучыцца і прымяняць новыя навыкі ў працы і жыцці.
Запрашаем вас на вебінар, дзе абмяркуем:
- Чаму навучанне – гэта не проста адукацыя, а стратэгія прафесійнага поспеху
- Якія навыкі будуць запатрабаваныя ў бліжэйшыя гады
- Як эфектыўна вучыцца, апіраючыся на мадэль 70-20-10
- Псіхалагічныя механізмы, якія ўплываюць на запамінанне і прадуктыўнасць
- Як убудаваць навучанне ў паўсядзённае жыццё
Вядучая вебінара – Марына Мельнік, сертыфікаваны спецыяліст у галіне развіцця талентаў з больш чым 15-гадовым досведам работы ў дзяржаўных, некамерцыйных і карпаратыўных арганізацыях.
Вебінар будзе карысны студэнтам, спецыялістам на старце кар’еры і ўсім, хто хоча развівацца прафесійна і асабіста.Дата і час: 25 верасня, 18:00 (па мінскім часе)
Фармат: онлайн
Пакінуць адказ